Таксама прэс-служба палка апублікавала фота загінулага беларуса.
Паводле палка Каліноўскага, з 2016 году Аляксей Аўдзеенка жыў ва Ўкраіне, стаў добраахвотнікам «Тактычнай групы Беларусь» і хутка падпісаў кантракт з Узброенымі сіламі Ўкраіны. Кіраўніцтва Палка Каліноўскага выдатна яго ведала, хоць ён і ня быў у складзе палка.
Аляксей удзельнічаў у баявых дзеяньнях на Данбасе падчас Апэрацыі Аб’яднаных Сіл. Зь першых дзён поўнамаштабнай вайны прымаў актыўны ўдзел у абароне Ўкраіны.
Раней Свабода распавядала вядомыя падрабязнасьці пра загінулага беларуса з пазыўным «Якуб»: