Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падтрымаць Алеся Бяляцкага: расказваем, дзе ў розных краінах глядзець онлайн-трансьляцыю ўручэньня Нобэлеўскай прэміі міру


Алесь Бяляцкі, 2018 год
Алесь Бяляцкі, 2018 год

10 сьнежня, у Міжнародны дзень правоў чалавека, адбудзецца цырымонія ўручэньня Нобэлеўскай прэміі міру. Сёлета яе атрымалі кіраўнік праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі, украінскі «Цэнтар грамадзянскіх свабодаў» і расейскі «Мэмарыял».

На жаль, праваабаронца Алесь Бяляцкі ня зможа асабіста атрымаць узнагароду, бо ўжо больш за 15 месяцаў знаходзіцца за кратамі. Ён быў затрыманы 14 ліпеня 2021 году ў межах крымінальнай справы і дагэтуль знаходзіцца ў СІЗА-1.

Бяляцкага з калегамі абвінавачваюць у «кантрабандзе арганізаванай групай» у 2016-2020 гадах і «фінансаваньні актыўных групавых дзеяньняў, які груба парушалі грамадзкі парадак» падчас масавых акцый пратэсту пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у 2020 годзе. Праваабаронцу пагражае ад 7 да 12 гадоў зьняволеньня.

Алесь Бяляцкі — трэці чалавек, які атрымаў Нобэлеўскую прэмію міру, знаходзячыся за кратамі. Замест яго на ўручэньні прэміі ў Осла будзе прысутнічаць ягоная жонка Натальля Пінчук.

Каб падтрымаць Алеся Бяляцкага і выказаць яму сваю падзяку за шматгадовую барацьбу, праваабарончы цэнтар «Вясна» запрашае ўсіх 10 сьнежня далучыцца да сумесных праглядаў онлайн-трансьляцыі з цырымоніі Нобэлеўскай прэміі міру ў розных гарадах:

  • Бэрлін, Нямеччына: iac Berlin Community Space (Linienstraße 65a), форма рэгістрацыі;
  • Варшава, Польшча: Моладзевы Хаб (plac Konstytucji, 6);
  • Вільня, Літва: Беларускі Дом у Вільні (Vilniaus g. 20) а 13-й гадзіне;
  • Сопат, Польшча: «Stowarzyszenie Białorusinów na Pomorzu»; Jacka Malczewskiego 21, Sopot;
  • Прага, Чэхія: Беларуская Клубоўня суполкі «Пагоня» (5. května 1043/32, Praha 4 Nusle) з 12.00 да 14.30, сустрэча ў Фэйсбуку;
  • Талін, Эстонія: Workland Vabaduse (Pärnu mnt 12), 13:00, каб увайсьці ў будынак, непасрэдна на месцы напішыце @FidelBY ці патэлефануйце 5838 6775 (Сяргей);
  • Тбілісі, Грузія: Прастора «Кропка» ў межах Тыдня правоў чалавека, форма рэгістрацыі;
  • Лёндан, Вялікая Брытанія: Association of Belarusians in Great Britain, 52 Penn (52 Penn Rd London N7 9RE), з 12:00 да дл13:30.

Для ўсіх месцаў пазначаны мясцовы час.

Таксама можна будзе падпісаць паштоўкі для Алеся Бяляцкага ды іншых палітзьняволеных.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG