У краіне будуць паступова падымаць узрост дазволу на пакупку тытунёвых вырабаў, і гэта фактычна забароніць курэньне для тых, хто нарадзіўся пасьля 1 студзеня 2009 году. Пра гэта паведамляе брытанскае выданьне The Guardian.
Парушэньне забароны будзе карацца штрафамі да 150 тысяч новазэляндзкіх даляраў (каля 96 тысяч даляраў ЗША).
Тытунёвыя вырабы будуць прадавацца толькі ў спэцыялізаваных тытунёвых крамах. Колькасьць крамаў, якім будзе дазволена прадаваць цыгарэты, скароціцца з 6 тысяч да 600. Акрамя таго, закон прадугледжвае абмежаваньне на зьмест нікатыну ў тытунёвай прадукцыі.
«Тысячы людзей пражывуць даўжэйшае і здаравейшае жыцьцё, а сыстэма аховы здароўя атрымае на 5 млрд даляраў больш грошай за кошт адсутнасьці неабходнасьці лячыць хваробы, выкліканыя курэньнем, такія як шматлікія віды раку, інфаркты, інсульты, ампутацыі», — заявіла намесьніца міністра аховы здароўя, доктарка Айшэ Вэрал.
Закон уступіць у сілу з 2023 году. Новая Зэляндыя імкнецца зрабіць краіну «свабоднай ад курэньня» да 2025 году.