Падзеі 16 лістапада ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Гэты дзень у гісторыі
1384 — у Кракаве каранаваная Ядзьвіга, будучая жонка вялікага князя літоўскага Ягайлы.
1812 — армія Напалеона перайшла Бярэзіну.
1913 — у Парыжы апублікаваны першы том клясычнага раманнага цыклю «У пошуках страчанага часу» Марсэля Пруста: «Du côté de chez Swann».
1918 — Вугоршчына абвясьціла аб незалежнасьці ад Аўстра-Вугорскай імпэрыі.
1920 — утварылася Беларуская рада Случчыны, якая ўзьняла ўзброенае паўстаньне супраць бальшавікоў.
1945 — стварэньне Арганізацыі ААН у пытаньнях адукацыі, навукі і культуры (ЮНЭСКА).
1992 — Украіна адмовілася ад расейскага рубля на сваёй тэрыторыі
У гэты дзень нарадзіліся
1816 — Арцём Вярыга-Дарэўскі, беларускі паэт, драматург, публіцыст і даследчык фальклору, адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры.
1893 — Леаніла Чарняўская, беларуская пісьменьніца і перакладчыца, пэдагог, жонка клясыка беларускай лiтаратуры Максiма Гарэцкага.
1898 — Вінцэнт Гадлеўскі, беларускі рэлігійны і грамадзкі дзяяч.
1905 — Ян Скрыган, беларускі пісьменьнік.
1914 — Язэп Семяжон, беларускі перакладчык і паэт.
1923 — Мікалай Крукоўскі, беларускі філёзаф.
1925 — Кастусь Акула, беларускі пісьменьнік і публіцыст.
1939 — Анатоль Канапелька, беларускі паэт, перакладчык, пэдагог, літаратуразнавец.
1957 — Міхась Паўлаў, беларускі лекар, грамадзка палітычны дзеяч.
1964 — Даяна Крол, канадзкая джазавая сьпявачка і піяністка.
У памяці
1957 — Янка Чарапук, дзяяч БНР.
1982 — Андрэй Макаёнак, беларускі драматург.