Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мянчанку затрымалі «за пратэсты» праз фота ў Tinder. Такое сталася ўпершыню


Машына міліцыі. Ілюстрацыйнае фота
Машына міліцыі. Ілюстрацыйнае фота

Рэпрэсіі супраць беларусаў працягваюцца.

У Менску прадпрымальніку прысудзілі 2 гады «хатняй хіміі» за ўдзел у пратэстах

У судзе Ленінскага раёну Менску 11 кастрычніка адбыўся разгляд крымінальнай справы паводле ч. 1 арт. 342 КК («актыўны ўдзел у дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак») супраць індывідуальнага прадпрымальніка Івана Андалюкевіча.

Судзьдзя Анастасія Ачалава прызначыла яму два гады «хатняй хіміі», паведамляюць праваабаронцы.

Да суда Іван быў на волі пад закладам у 9 600 рублёў (што эквівалентна 3 800 даляраў).

Згодна з вэрсіяй абвінавачваньня, Андалюкевіч, «выкарыстоўваючы ў якасьці пратэставага сымбалю знак „V“ (...), ажыцьцявіў блякаваньне руху транспарту з дапамогай выхаду зь іншымі асобамі і знаходжаньня на праезнай частцы».

Віну мужчына прызнаў цалкам. На судзе сказаў, што каля Дому ўраду «папрасіў сьцяг бел-чырвона-белай расфарбоўкі і зрабіў зь ім фатаздымак на праезнай частцы дарогі, дэманструючы пры гэтым „V“, фота апублікаваў на сваёй старонцы ў Instagram, але праз год гэты фотаздымак выдаліў з сваёй сацыяльнай сеткі».

З прысуду, апублікаванага на праўным партале, вынікае, што супрацоўнікі ГУБАЗіКа выявілі мужчыну з «чат-боту П.», дзе і разьмяшчаўся скрыншот фота абвінавачанага з Маршу ў Instagram.

Абвінавачаны ўнёс у якасьці дабрачыннага ўнёску на рахунак дзіцячага дому 1 000 рублёў — суд «прыняў гэта да ўвагі».

Перад завядзеньнем крымінальнай справы Івана арыштоўвалі на «суткі» паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП за распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў».

У Берасьці затрымалі яшчэ аднаго студэнта ВНУ — 21-гадовага Максіма Міцкевіча

Паводле сілавікоў, студэнт Берасьцейскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Пушкіна пакінуў у тэлеграме камэнтар пра міністра замежных справаў Уладзімера Макея. За гэта заведзена крымінальная справа паводле арт. 369 КК («абраза прадстаўніка ўлады»).

Берасьцейскія праваабаронцы знайшлі камэнтар на скрыншоце міліцыянтаў і высьветлілі: паведамленьне было напісана ў тэлеграм-чаце «Лухтовикинги» яшчэ ў красавіку 2021 году. Гэта быў адказ на навіну пра інтэрвію Макея, дзе чыноўнік заяўляў: улады Беларусі пры здушэньні пратэстаў выбралі парушэньне правоў чалавека нібыта дзеля «захаваньня сувэрэнітэту», піша «Вясна».

Мянчанку затрымалі «за пратэсты» праз фота ў Tinder

У Менску сілавікі затрымалі 29-гадовую дзяўчыну за ўдзел у пратэстах. Нагодай для затрыманьня стаў фатаздымак ў Tinder, дзе яна падчас аднаго з маршаў пратэсту ў 2020 годзе стаіць на дарозе зь бел-чырвона-белым сьцягам. Пра гэта піша Zerkalo.io з спасылкай на праўладныя тэлеграм-каналы. Раней інфармацыі пра затрыманьне за фота ў сацсетцы Tinder не было.

Паведамляецца, што дзяўчына працуе мэнэджэрам лягістычнай кампаніі Trans Solutions. Сілавікі запэўніваюць, што нехта «зьліў» яе фатаздымак з Tinder міліцыі, але праверыць гэта немагчыма.

У «пакаянным» відэа дзяўчына пацьвярджае свой удзел у пратэстах.

Вядома, што супраць яе распачалі крымінальную справу паводле арт. 342 КК («актыўны ўдзел у групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак»).

Таксама ў тэлеграм-канале сілавікоў заявілі, што пасьля затрыманьня мянчанкі дзьве яе сяброўкі, зь якімі яна хадзіла на маршы, спрабавалі зьехаць зь Беларусі. Адной удалося выехаць у Турцыю, але другую 29-гадовую дзяўчыну затрымалі на мяжы з Польшчай. Паводле сілавікоў, яна працуе адміністрацыйным памочнікам у міжнароднай арганізацыі.

Былой палітзьняволеной прысудзілі 14 сутак арышту за адсыланьне зьвестак у «Чорную Кнігу Беларусі»

Паштарку Ларысу Танкашкур затрымалі 16 лістапада раніцай у Менску. Пазьней з жанчынай зьявілася «пакаяльнае відэа». Паводле праўладных тэлеграм-каналаў, адразу пасьля вызваленьня Танкашкур даслала дадзеныя свайго судзьдзі і пракурора ў «Чорную Кнігу Беларусі».

Па інфармацыі праваабаронцаў, сёньня над жанчынай адбыўся суд. Яе прызналі вінаватай у «дробным хуліганстве» паводле арт. 19.1 КаАП і арыштавалі на 14 сутак.

Напачатку 2021 году Ларысу асудзілі да трох месяцаў арышту за перадачу ў тэлеграм-чат дадзеных дзясяткаў міліцыянтаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG