Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СК паведаміў аб завочным выстаўленьні абвінавачаньня Ціханоўскай і Цапкалу


Сьледчы камітэт
Сьледчы камітэт

Спэцыяльнае вядзеньне ў крымінальных справах супраць Сьвятланы Ціханоўскай і экс-прэтэндэнта ў прэзыдэнты Валерыя Цапкалы «на стадыі заканчэньня», паведаміў першы намесьнік старшыні Сьледчага камітэту Алег Шандаровіч у інтэрвію БелТА, апублікаваным 17 лістапада.

«Абвінавачаньні ўжо выстаўленыя завочна. Справы вялікія, таму недзе ідзе стадыя азнаямленьня з матэрыяламі крымінальнай справы», — цытуе яго словы BPN.

«Таксама нюанс у тым, што ў некаторых злачынная дзейнасьць працягваецца. У прыватнасьці, ідзецца аб групе грамадзян, якая называе сябе каардынацыйнай радай», — дадаў прадстаўнік СК.

Аб пачатку спэцыяльнага вядзеньня супраць прадстаўнікоў Каардынацыйнай рады СК паведаміў 20 кастрычніка.

У пераліку тых, супраць каго ініцыяваны гэты працэс, Сьвятлана Ціханоўская, Павал Латушка, Вольга Кавалькова, Сяргей Дылеўскі, былая кіраўніца штабу Ціханоўскай Марыя Мароз.

Аб пачатку спэцыяльнага вядзеньня супраць Цапкалы раней не паведамлялі, хаця СК яго анансаваў. Цапкала, як сьцьвярджалі ў ведамстве, «учыніў шэраг карупцыйных і экстрэмісцкіх злачынстваў». На 17 лістапада яго прозьвішча няма ў разьмешчаным на сайце СК «Пераліку асобаў, у дачыненьні да якіх пачата спэцыяльнае вядзеньне, і выкліканых у орган крымінальнага перасьледу».

Спэцыяльнае вядзеньне — вядзеньне ў крымінальнай справе ў дачыненьні да абвінавачанага, які знаходзіцца па-за межамі Беларусі і ўхіляецца ад зьяўленьня ў орган, які вядзе крымінальны працэс. Яно магчымае на падставе 34 складаў крымінальных злачынстваў, пераважна з катэгорыі цяжкіх і асабліва цяжкіх. Сярод іншага гэта акт тэрарызму, генацыд, наёмніцтва, здрада дзяржаве, дывэрсія, стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня або ўдзел у ім, масавыя беспарадкі, заклікі да санкцыяў і інш. Ужываецца ад гэтага году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG