Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вясковых настаўніц аштрафавалі за падпіскі на тэлеграм-каналы і прымусілі «каяцца» на відэа


Дзьверы, на фоне якіх супрацоўнікі ГУБАЗіК запісваюць на відэа рэпрэсаваных.
Дзьверы, на фоне якіх супрацоўнікі ГУБАЗіК запісваюць на відэа рэпрэсаваных.

Як паведамляе выданьне «Флагшток», гомельскія праўладныя тэлеграм-каналы пачалі выкладаць відэа з затрыманымі за падпіску на «экстрэмісцкія» старонкі.

Сярод пакараных — дзьве вясковыя настаўніцы з Буда-Кашалёўскага раёну, якія атрымалі штраф. Жанчын прымусілі, каб яны заклікалі іншых адпісацца ад такіх старонак.

«Больш за тое, у публікацыі газэты райвыканкама зьмешчана непраўдзівая інфармацыя і запалохваньне, быццам «падпіска — гэта ўжо элемэнт удзелу ў папулярызацыі дэструктыўных каналаў, галоўная мэта якіх — дэстабілізацыя грамадзка-палітычнай абстаноўкі ў краіне». — піша «Флагшток».

Паведамляецца, што суд Буда-Кашалёўскага раёна пакараў за падпіскі ўжо 17 мясцовых жыхароў — на кожнага накладзены штраф ад 10 да 30 базавых велічынь, а ў семярых з іх канфіскаваныя тэлефоны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG