Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прафсаюзнага лідэра Ханевіча асудзілі на 5 гадоў калёніі, у віну паставілі размову з журналістам «Белсату»


Андрэй Ханевіч
Андрэй Ханевіч

У Горадзенскім абласным судзе 16 лістапада судзьдзя Віталь Кулеш прызнаў Андрэя Ханевіча вінаватым паводле арт. 369-1 («дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусі») і арт. 361-4 («спрыяньне экстрэмісцкай дзейнасьці»).

Як паведаміў Беларускі незалежны прафсаюз, Андрэю паставілі ў віну размову з журналістам «Белсат», падчас якой ён «перадаў нейкія зьвесткі». Тэлефон Андрэя праслухоўвалі, размовы запісвалі супрацоўнікі спэцслужбаў.

Беларускі незалежны прафсаюз зьліквідавалі ўвесну 2022, падчас таго, як Андрэй адбываў адміністрацыйны арышт.

Пасьля звальненьня з прадпрыемства на Андрэя завялі крымінальную справу.

16 лістапада судзьдзя Віталь Кулеш прызнаў Андрэя Ханевіча вінаватым паводле арт. 369-1 («дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусі») і арт. 361-4 («спрыяньне экстрэмісцкай дзейнасьці») Крымінальнага кодэксу і асудзіў яго на пяць гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму.

47-гадовы Андрэй Ханевіч працаваў апаратчыкам у цэху «Карбамід — 3» у «Гродна — Азот». Ён мае траіх дзяцей.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG