Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціск на адвакатаў: На нечарговую пераатэстацыю выклікалі абаронцаў Бяляцкага, Ціханоўскага і іншых палітвязьняў


 Адвакаты Ўладзімер Пыльчанка і Віктар Мацкевіч
Адвакаты Ўладзімер Пыльчанка і Віктар Мацкевіч

Ідзецца пра адвакатаў Уладзімера Пыльчанку і Віктара Мацкевіча.

Як стала вядома праекту «Права на абарону», адвакатаў Уладзімера Пыльчанку і Віктара Мацкевіча, якія ўдзельнічаюць у палітычна матываваных працэсах, выклікалі ў кваліфікацыйную камісію ў пытаньнях адвакацкай дзейнасьці для нечарговай пераатэстацыі.

  • Уладзімер Пыльчанка — адвакат палітзьняволеных Марыі Калесьнікавай, Эдуарда Бабарыкі, Ірыны Слаўнікавай, Кацярыны Бахвалавай, Лявона Халатрана і іншых.
  • Віктар Мацкевічадвакат Сяргея Ціханоўскага, Ігара Аліневіча, Акіхіра Гаеўскага-Ханады, Яўгена Юшкевіча, Віктара Бабарыкі, Алеся Бяляцкага.

Акрамя гэтага, у камісію выкліканы адвакат Дзьмітры Пігуль, які абараняў аднаго зь фігурантаў «Справы студэнтаў», «Буслы ляцяць», палітвязьня Арцёма Анішчука і іншых.

З пачатку 2020 па верасень 2022 году ня менш за 38 адвакатаў пазбаўленыя статусу ў выніку працэдуры чарговай або нечарговай атэстацыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG