30 кастрычніка ў Менску трагічна загінула 25-гадовая праваабаронца Вікторыя Старасьценка, сябра праўленьня грамадзкага аб’яднаньня «Цэнтар правоў чалавека». Дзяўчына пераходзіла праезную частку на вуліцы Карбышава празь нерэгуляваны пешаходны пераход, абсталяваны адпаведнай дарожнай разьметкай, знакамі, «сьпячым паліцыянтам», калі яе зьбіў грузавік МАЗ, які рухаўся на высокай хуткасьці.