Пасьля адчайнай акцыі пратэсту палітвязьня Мікалая Аўтуховіча, калі ён парэзаў сабе жывот, пратэстуючы супраць чарговага пакараньня з боку адміністрацыі турмы, два вэтэраны вайны ў Аўганістане зьвярнуліся да генэральнага пракурора Беларусі Аляксандра Канюка. Яны прасілі галоўны наглядны орган краіны праверыць дзеяньні адміністрацыі Гарадзенскай турмы № 1 у адносінах да вязьня Аўтуховіча.