Попыт на гэты напой ужо перавышае прапанову, папярэджвае Бі-бі-сі са спасылкай на амэрыканскую фінансавую карпарацыю Morgan Stanley.
Апошні сымбаль драўлянага гораду з маўклівай згоды гарвыканкаму пойдзе пад нож бульдозэра.
Гэтак Зьміцер Дашкевіч пракамэнтаваў інфармацыю пра ўключэньне ў сьпіс асобаў, якім забаронены ўезд ў Эўразьвяз, Аляксандра Лапаткі.
Падводзім інфармацыйныя вынікі дня ў жывым эфіры.
30 кастрычніка ў Менску трагічна загінула 25-гадовая праваабаронца Вікторыя Старасьценка.
На Магілёўшчыне на 148 прадпрыемствах затрымліваюць выплаты заробкаў.
Лідэр народнага фронту Зянон Пазьняк апавядае, як прайшлі Дзяды 25 гадоў таму.
Беларускія дыпляматы адсочваюць сытуацыю з арыштам у Італіі ўраджэнкі Беларусі, якая падазраецца ў выкраданьні і вывазе за мяжу сваёй дачкі.
Сталі вядомыя прозьвішчы 13 асобаў, якіх Рада Эўразьвязу выключыла са сьпісу неўязных, і двух чалавек, якія трапілі ў гэтыя сьпісы.
Часопіс Forbes склаў штогадовы рэйтынг самых уплывовых людзей сьвету. Рэйтынг факусуецца на палітыках, бізнэсоўцах, фінансістах і філянтропах, якія рэальна ўплываюць на тое, што адбываецца ў сьвеце. Кіраўнік Беларусі ў гэтым кантэксьце не разглядаўся.
Чвэрць стагодзьдзя таму, 30 кастрычніка 1988 году, беларусы заявілі, што яны хочуць быць нацыяй.
Андрэй Бандарэнка згадаў словы Аляксандра Какуніна, які, паводле яго, аднойчы заявіў, што лягчэй сьпісаць сьмерць вязьня, чым службовага сабакі.
На «рэвалюцыйнае» 7 лістапада заплянаванае ўрачыстае адкрыцьцё адразу двух буйных спартовых аб’ектаў — футбольнага стадыёну на 13 тысяч месцаў для каманды БАТЭ ў Барысаве і першай лініі 10-тысячнай хакейнай «Чыжоўка-Арэны» ў Менску. Тэрміны здачы абедзьвюх пляцовак ня раз адкладаліся. За тыдзень да прызначанага часу на будоўлі зганяюць «добраахвотнікаў» зь дзяржаўных прадпрыемстваў.
Тыя, хто самі перажылі рэпрэсіі, і іх сваякі, дзеляцца сваімі гісторыямі.
Праваабарончая арганізацыя «Плятформа» пазытыўна ацаніла рашэньне Рады Эўразьвязу ўнесьці ў сьпіс асобаў, якім забаронена выдаваць візы і рахункі якіх на тэрыторыі краін Эўразьвязу павінны быць замарожаныя, начальніка Бабруйскай папраўчай калёніі № 2 Аляксандра Какуніна і ягонага намесьніка Юрыя Трутко.
25 гадоў таму, 30 кастрычніка 1988 году, тысячы людзей у Менску выйшлі ўшанаваць памяць ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў. Агаломшаная масавасьцю акцыі ўлада вывела на вуліцы вадамёты, супраць удзельнікаў прымянілі сьлезацечны газ, людзей выхоплівалі з натоўпу і кідалі ў міліцэйскія ўазікі.
Літва заклікае Беларусь не будаваць АЭС, не завяршыўшы ацэнку яе ўзьдзеяньня на навакольнае асяродзьдзе.
Амаль у той самы дзень, калі беларусы адзначаюць Дзяды, на Захадзе сьвяткуецца Гэлаўін, які апошнімі гадамі становіцца папулярным і ў беларускай моладзі. Ці ўсьведамляюць маладыя людзі сапраўдны сэнс гэтых сьвятаў і прыроду іх абраднасьці?
Унесены ў «чорны сьпіс» Эўразьвязу начальнік Бабруйскай папраўчай калёніі № 2 Аляксандар Какунін сваё жыцьцё прысьвяціў пэнітэнцыярнай сыстэме. Гэта ў яго сямейнае.
У Пружанах пахавалі 39-гадовую маці 11 дзяцей Кацярыну Онахаву, якая скончыла жыцьцё самагубствам. Муж нябожчыцы зьбіраецца выхоўваць дзяцей сам, а жыхары Пружанаў ня могуць зразумець учынку памерлай.
Сярод 13 выключаных са сьпісу неўязных у краіны Эўразьвязу — былая судзьдзя Вольга Комар, якая цяпер працуе адвакатам.
Расповяд былога палітвязьня Сяргея Казакова і цытаты зь лістоў Алеся Бяляцкага пра ўмовы ўтрыманьня вязьняў у Бабруйскай калёніі.
Начальнік Бабруйскай калёніі № 2, які ад падпаў пад візавыя і маёмасныя санкцыі Эўразьвязу, адмовіўся пракамэнтаваць гэтую падзею. Карэспандэнту Свабоды ўдалося пагаварыць толькі зь ягонай сакратаркай.
Фонд ААН у галіне насельніцтва сёньня абнародаваў сваю штогадовую справаздачу пра стан насельніцтва сьвету, якая сёлета была прысьвечана тэме «мацярынства непаўналетніх», то бок праблеме цяжарнасьці ў падлеткавым узросьце.
Сваякі і калегі зьняволенага праваабаронцы пабойваюцца, што рэжым утрыманьня Алеся Бяляцкага можа быць пагоршаны, паколькі кіраўніцтва калёніі можа яму помсьціць за рашэньне Эўразьвязу.
Афіцыйны журнал Эўрапейскага зьвязу апублікаваў абноўлены сьпіс беларускіх чыноўнікаў, якія знаходзяцца пад візавымі і маёмаснымі санкцыямі.
Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Супрацоўнікі аховы менскага мэтро могуць праводзіць асабісты надгляд пасажыраў, іх рэчаў і дакумэнтаў.
29 кастрычніка Ленінскі суд Магілёва аштрафаваў кіраўніка абласной кааліцыі дэмакратычных сілаў Юрыя Новікава на 45 базавых велічыняў.
Майра Мора паведаміла пра намер Рады Эўразьвязу пакінуць санкцыі адносна беларускіх чыноўнікаў і шэрагу прадпрыемстваў, але скарэктаваць сьпісы.
У вёсцы Капцёўка блізу Горадні на слупах разьвесілі аб’явы з патрабаваньнямі да 1 сьнежня пазбыцца ўсіх сьвіней на прыватных падворках.
Якім чынам будзе адбывацца экспрапрыяцыя аўтамабіляў і дзе плянуецца рэалізоўваць тэхніку?
У Менску побач са станцыяй мэтро «Першамайская» супрацоўнікі міліцыі затрымалі незалежных журналістаў Аляксандра Баразенку і Марыю Арцыбашаву. Тыя рабілі відэаапытаньне.
Менскі гарадзкі і абласны выканаўчыя камітэты задаволілі заяўку Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі — БНФ на правядзеньне традыцыйнага шэсьця і мітынгу памяці продкаў «Дзяды».
Карыстальнік сацыяльнай сеткі Facebook быў прысуджаны да ўмоўнага зьняволеньня на 15 месяцаў.
Удзельнікаў жалобнага маратону памяці ахвяраў рэпрэсій затрымалі на Кальварыйскіх могілках, потым адпусьцілі. У праграме маратону наведаньне Лошыцы, парку Чалюскінцаў, Курапатаў.
На сайце пэтыцыяў www.change.org грамадзяне пачалі збор подпісаў за зьніжэньне мытных пошлін на аўтамабілі, якія імпартуюцца ў Беларусь з Эўразьвязу і ЗША.
У Літве абмяркоўваецца магчымасьць прысудзіць зьняволенаму беларускаму праваабаронцу Алесю Бяляцкаму Прэмію Свабоды.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін заявіў, што спартоўцы і госьці, якія зьяўляюцца геямі і лесьбіянкамі, на зімовых Алімпійскіх гульнях у Сочы будуць адчуваць сябе добра, нягледзячы на новы закон пра забарону ў Расеі гомасэксуальнай прапаганды.
На Заходнюю Эўропу абрынуўся шторм «Сьвяты Юда», у выніку якога ўжо загінулі 13 чалавек. Большасьць загіблых сталі ахвярамі дрэў, якія паваліліся.
У Дзень памяці ахвяраў таталітарных рэпрэсіяў, 29 кастрычніка, адбудзецца жалобны маратон па мясьцінах масавых расстрэлаў 30–40-х гадоў у Менску і ваколіцах.
Міжнародная дасьледчая арганізацыя Legatum Institute у Лёндане апублікавала свой штогадовы «Глябальны індэкс дабрабыту» (Global Prosperity Index 2013), у якім Беларусь апынулася на 58-м месцы сярод 142 краінаў сьвету.
28 кастрычніка сябры арганізацыйнага камітэту «Беларускага руху» зладзілі талаку ў Курапатах.
У ноч з 29 на 30-га былі расстраляныя Анатоль Вольны, Платон Галавач, Алесь Дудар, Міхась Зарэцкі, Васіль Каваль, Юрка Лявонны, Валеры Маракоў, Міхась Чарот ды іншыя, агулам 22 чалавекі.
У Бабруйску згадалі ахвяраў палітычных рэпрэсіяў 1937 году. Памінальная вечарына адбылася на сядзібе гарадзкой арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі.
Пракуратура Маскоўскага раёну Менску ня выявіла парушэньняў умоў утрыманьня сябра АГП Мікалая Гладышава ў турме на Акрэсьціна.
Супрацоўнікі міліцыі затрымалі актывіста кампаніі супраць ушчыльненьня забудовы ў Першамайскім раёне Менску Віктара Талмачова.
Хоць пасьля чарнобыльскай катастрофы мінула 27 гадоў, беларусы так і не прызвычаіліся да дазімэтрычнага кантролю
У нядзелю ў Пружанах 39-гадовая Кацярына Анохава скончыла жыцьцё самагубствам у сябе дома. Жанчына разам з мужам Аляксандрам выхоўвала 11 дзяцей: дваіх біялягічных і 9 прыёмных або усыноўленых.
29 кастрычніка дэмакратычная грамадзкасьць Беларусі адзначае Дзень памяці ахвяраў палітычных рэпрэсіяў.
Загрузіць яшчэ