3 лістапада ў Менску пройдзе традыцыйнае шэсьце на Курапаты. Сёлета яно адбудзецца 25-ты раз — упершыню Дзяды ў Курапатах адзначалі 30 кастрычніка 1988 году. Тады, неўзабаве пасьля стварэньня аргкамітэту Беларускага Народнага Фронту, было задумана адзначыць гэты дзень як Дзень памяці ахвяраў палітычных рэпрэсіяў.
Арганізатарам сёлетняга шэсьця на Курапаты традыцыйна выступае Кансэрватыўна-хрысьціянская партыя — БНФ. Намесьнік старшыні Юрась Беленькі падаваў заяву на правядзеньне шэсьця ў Менскі гарадзкі і абласны выканаўчыя камітэты. За 5 дзён да мерапрыемства заяву задаволілі.
Юрась Беленькі чакае, што шэсьце і мітынг пройдуць паводле клясычнага сцэнару: удзельнікі прынясуць кветкі і зьнічкі, усталююць ва ўрочышчы крыжы, а пасьля кароткага мітынгу памоляцца за душы памерлых продкаў:
«Дадзены дазвол на правядзеньне традыцыйнага мерапрыемства на Дзяды. Адбудзецца шэсьце па Менску і мітынг ва ўрочышчы Курапаты. Характар мерапрыемства наступны: у Менску збор удзельнікаў адбудзецца а 10:30 на пляцоўцы перад будынкам гадзіньнікавага заводу, з 11:00 да 14:30 будзе шэсьце па праспэкце Незалежнасьці, вуліцах Каліноўскага, Сядых, Карбышава, Гамарніка і Мірашнічэнкі. Ва ўрочышчы Курапаты правядзем кароткі мітынг. Людзі прыйдуць з кветкамі, зьнічкамі, прынясуць крыжы, якія мы ўсталюем на магілах. Абавязкова будзе нацыянальная сымболіка — бел-чырвона-белыя сьцягі».
У шэсьці традыцыйна ўдзельнічаюць і прадстаўнікі іншых партыяў і арганізацыяў. Партыя БНФ заклікала сваіх сяброў далучыцца да сьвяткаваньня. Гэта пацьвердзіў яе старшыня Аляксей Янукевіч:
«3 лістапада мы далучаемся да шэсьця, якое ладзіць Кансэрватыўна-хрысьціянская партыя — БНФ. Мы зьбіраем нашых людзей і далучымся да той калёны, якая будзе сфармаваная. Пройдзем разам з усімі да Курапатаў. Па Беларусі нашыя рэгіянальныя структуры ў гэтыя выходныя праводзяць ушанаваньні магілаў фронтаўцаў, а таксама ў некаторых гарадах адбудзецца ўшанаваньне месцаў пахаваньня ахвяраў палітычных рэпрэсіяў».
А вось старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ірына Вештард асабіста ня пойдзе на Дзяды. Кажа, што на гэты час заплянаванае паседжаньне цэнтральнага камітэту яе партыі. Аднак удзел сябраў Грамады ў шэсьці Ірына Вештард вітае:
«Я да ўсіх такіх падзеяў стаўлюся станоўча. Калі мае аднапартыйцы зьбяруцца ў вялікай колькасьці і далучацца да шэсьця, то я буду толькі рада. На партыйным узроўні ў нас была прапанова ўзяць удзел у Дзядах, але было вырашана, што, каб ісьці на такое мерапрыемства, павінна быць асабістае памкненьне і жаданьне кожнага».
Арганізатары шэсьця на Дзяды ў апошнія гады адзначаюць, што да сьвяткаваньня далучаецца ўсё больш моладзі. Аднак актывіст «Zмены», а гэта моладзевае крыло грамадзянскай ініцыятывы «Гавары праўду», Павал Вінаградаў кажа, што арганізавана ўдзельнічаць плянаў няма:
«Нягледзячы на тое, што агульнага пляну ўдзелу ў нас няма, багата актывістаў пойдуць на шэсьце».
Затое актывісты «Маладога фронту», якія штогод бяруць удзел у сьвяткаваньні, будуць сярод удзельнікаў і сёлета. Сустаршыня арганізацыі Зьміцер Дашкевіч адзначае, што такія мерапрыемствы гуртуюць людзей вакол спрадвечных беларускіх каштоўнасьцяў:
«Натуральна, што мы ўдзельнічаем у гэтай акцыі ад пачатку да канца. Будзем несьці расьцяжкі, сьцягі, кветкі. Мы сябраў нашай арганізацыі ўсіх заклікалі да ўдзелу. Для нас у першую чаргу гэта памяць пра тых людзей, якія паклалі свае жыцьці за тое, каб мы жылі ў незалежнай і вольнай дзяржаве».
Радыё Свабода будзе весьці жывы рэпартаж з шэсьця і мітынгу.