Супрацоўнікі аховы менскага мэтро могуць праводзіць асабісты надгляд пасажыраў, іх рэчаў і дакумэнтаў.
29 кастрычніка Ленінскі суд Магілёва аштрафаваў кіраўніка абласной кааліцыі дэмакратычных сілаў Юрыя Новікава на 45 базавых велічыняў.
Майра Мора паведаміла пра намер Рады Эўразьвязу пакінуць санкцыі адносна беларускіх чыноўнікаў і шэрагу прадпрыемстваў, але скарэктаваць сьпісы.
У вёсцы Капцёўка блізу Горадні на слупах разьвесілі аб’явы з патрабаваньнямі да 1 сьнежня пазбыцца ўсіх сьвіней на прыватных падворках.
Якім чынам будзе адбывацца экспрапрыяцыя аўтамабіляў і дзе плянуецца рэалізоўваць тэхніку?
У Менску побач са станцыяй мэтро «Першамайская» супрацоўнікі міліцыі затрымалі незалежных журналістаў Аляксандра Баразенку і Марыю Арцыбашаву. Тыя рабілі відэаапытаньне.
Менскі гарадзкі і абласны выканаўчыя камітэты задаволілі заяўку Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі — БНФ на правядзеньне традыцыйнага шэсьця і мітынгу памяці продкаў «Дзяды».
Карыстальнік сацыяльнай сеткі Facebook быў прысуджаны да ўмоўнага зьняволеньня на 15 месяцаў.
Удзельнікаў жалобнага маратону памяці ахвяраў рэпрэсій затрымалі на Кальварыйскіх могілках, потым адпусьцілі. У праграме маратону наведаньне Лошыцы, парку Чалюскінцаў, Курапатаў.
На сайце пэтыцыяў www.change.org грамадзяне пачалі збор подпісаў за зьніжэньне мытных пошлін на аўтамабілі, якія імпартуюцца ў Беларусь з Эўразьвязу і ЗША.
У Літве абмяркоўваецца магчымасьць прысудзіць зьняволенаму беларускаму праваабаронцу Алесю Бяляцкаму Прэмію Свабоды.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін заявіў, што спартоўцы і госьці, якія зьяўляюцца геямі і лесьбіянкамі, на зімовых Алімпійскіх гульнях у Сочы будуць адчуваць сябе добра, нягледзячы на новы закон пра забарону ў Расеі гомасэксуальнай прапаганды.
На Заходнюю Эўропу абрынуўся шторм «Сьвяты Юда», у выніку якога ўжо загінулі 13 чалавек. Большасьць загіблых сталі ахвярамі дрэў, якія паваліліся.
У Дзень памяці ахвяраў таталітарных рэпрэсіяў, 29 кастрычніка, адбудзецца жалобны маратон па мясьцінах масавых расстрэлаў 30–40-х гадоў у Менску і ваколіцах.
Міжнародная дасьледчая арганізацыя Legatum Institute у Лёндане апублікавала свой штогадовы «Глябальны індэкс дабрабыту» (Global Prosperity Index 2013), у якім Беларусь апынулася на 58-м месцы сярод 142 краінаў сьвету.
28 кастрычніка сябры арганізацыйнага камітэту «Беларускага руху» зладзілі талаку ў Курапатах.
У ноч з 29 на 30-га былі расстраляныя Анатоль Вольны, Платон Галавач, Алесь Дудар, Міхась Зарэцкі, Васіль Каваль, Юрка Лявонны, Валеры Маракоў, Міхась Чарот ды іншыя, агулам 22 чалавекі.
У Бабруйску згадалі ахвяраў палітычных рэпрэсіяў 1937 году. Памінальная вечарына адбылася на сядзібе гарадзкой арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі.
Пракуратура Маскоўскага раёну Менску ня выявіла парушэньняў умоў утрыманьня сябра АГП Мікалая Гладышава ў турме на Акрэсьціна.
Супрацоўнікі міліцыі затрымалі актывіста кампаніі супраць ушчыльненьня забудовы ў Першамайскім раёне Менску Віктара Талмачова.
Хоць пасьля чарнобыльскай катастрофы мінула 27 гадоў, беларусы так і не прызвычаіліся да дазімэтрычнага кантролю
У нядзелю ў Пружанах 39-гадовая Кацярына Анохава скончыла жыцьцё самагубствам у сябе дома. Жанчына разам з мужам Аляксандрам выхоўвала 11 дзяцей: дваіх біялягічных і 9 прыёмных або усыноўленых.
29 кастрычніка дэмакратычная грамадзкасьць Беларусі адзначае Дзень памяці ахвяраў палітычных рэпрэсіяў.
Прэсавая канфэрэнцыя па выніках місіі МВФ, уключэньне карэспандэнта. Чаму беларуская эканоміка ня можа абысьціся без крэдытаў – голас народа.
10 гадоў таму ўлады зачынілі праваабарончы цэнтар «Вясна». Між тым праваабаронцы працягваюць дапамагаць людзям у абароне іх правоў, а таксама працаваць на іншых кірунках праваабарончай дзейнасьці. Чаму не адступіліся?
Грузія абрала новага прэзыдэнта. У якім кірунку будзе разьвівацца адна з самых празаходніх экс-савецкіх рэспублік?
Блізу 60 нямецкамоўных пісьменьнікаў падпісаліся пад адкрытым лістом пратэсту, адрасаваным міністру інфармацыі Беларусі Алегу Праляскоўскаму.
Праект «Карпарацыя «Астрог» менскага архітэктара Вадзіма Пракопчыка заняў другое месца ў ІІІ-м штогадовым беларускім фэстывалі-конкурсе дызайну і архітэктуры Belarus Design Award, на якім дэманстраваліся канцэпты інтэр’еру дому будучыні.
Тое, што накачваць мускулы ў спартовай або трэнажорнай залі пры гуках музыкі – занятак і прыемны, і выніковы, ведаюць усе, хто гэтым займаўся.
Пасьля адчайнай акцыі пратэсту палітвязьня Мікалая Аўтуховіча, калі ён парэзаў сабе жывот, пратэстуючы супраць чарговага пакараньня з боку адміністрацыі турмы, два вэтэраны вайны ў Аўганістане зьвярнуліся да генэральнага пракурора Беларусі Аляксандра Канюка. Яны прасілі галоўны наглядны орган краіны праверыць дзеяньні адміністрацыі Гарадзенскай турмы № 1 у адносінах да вязьня Аўтуховіча.
Першы посткамуністычны прэм’ер Польшчы даў сваё апошняе інтэрвію датычнае Беларусі напярэдадні прэм’еры фільму «Жыве Беларусь!».
У Варшаве ў веку 86 гадоў памёр былы прэм’ер-міністар Польшчы Тадэвуш Мазавецкі.
Прозьвішчы ахвяраў палітычных рэпрэсіяў 1937 года прачытаюць 28 кастрычніка на памінальнай вечарыне ў Бабруйску.
Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Журналіст Аляксей Мінчонак апублікаваў у сваім фэйсбуку фотаздымак абвесткі, якую сустрэў у Менску. Аўтары абвесткі прапануюць зрабіць за 2 тыдні польскую, нямецкую, літоўскую візу ці польскі від на жыхарства.
У Сімфэропалі новым старшынём Мэджлісу крымска-татарскага народу ў нядзелю абраны Рэфат Чубараў, які раней займаў пасаду першага намесьніка кіраўніка Меджліса.
27 кастрычніка ў Магілёве разьвіталіся з географам Пятром Лярскім. Аўтарытэтнага навукоўцу і краязнаўцу праводзілі ў апошні шлях ягоныя калегі, вучні, сям’я.
Сьвіслач: 150-я ўгодкі паўстаньня Каліноўскага адзначылі пад наглядам міліцыі
Трэці фільм Віктара Трацякова з шэрагу «Шэсьць аргумэнтаў супраць сьмяротнага пакараньня» — рэлігійны: «Чалавек ня мае права забіраць Жыцьцё іншага чалавека, якое даў Бог».
Удзельнікі 3-га Беларускага праваабарончага форуму наўпрост зьвярнуліся да саміту Усходняга Партнэрства, які мае адбыцца ў Вільні празь месяц
Погляды моладзі і сталых беларусаў разышліся
Што такое сучасная расейская моладзь? Адказ на пытаньне знайшоўся досыць нечакана ў бэльгійскай кароткамэтражцы «Лета з Антонам», зьнятай ураджэнкаю Славеніі Яснаю Краінавіч.
Сталічная ДАІ затрымала кіроўцу Renault Kangoo. Экспэртыза паказала, што ў мужчыны ў крыві 1 праміле алькаголю, паведаміла кіраўнік прэсавай службы Менскай ДАІ Тацяна Харлінская.
27 кастрычніка ўдзельнікі 3-га беларускага праваабарончага форуму абмяркоўвалі праблемы кантактаў зь дзяржавай. Ці ёсьць ў гэтай справе станоўчы досьвед?
Сябры рупяцца пра надмагільны помнік Галіне Сямдзянавай, у інтэрнэце аб'яўлены збор сродкаў.
Прапанова забараніць трансьляцыю Эўрабачаньня — цемрашальства ці абарона маралі?
У Нью-Ёрку паліцыя расьследуе выпадак масавага забойства ў адным з дамоў Брукліна.
Падзеі і даты гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Рэпартаж Алега Грузьдзіловіча з 3-га Беларускага праваабарончага форуму ў Вільні.
Загрузіць яшчэ