Закон быў прыняты Бундэстагам у студзені на падставе высноваў Нямецкай этычнай рады, якая вырашыла, што заканадаўства Эўразьвязу ня ў поўнай меры абараняе інтарэсы інтэрсэксуалаў, або людзей са зьмешанымі палавымі прыкметамі. Раней нямецкі закон ва ўсіх выпадках прадпісваў бацькам на працягу тыдня ад нараджэньня вызначыць пол і даць імя свайму нованароджанаму дзіцяці. «Няправільныя» дзеці ў большасьці выпадкаў падвяргаліся карэкцыйнаму хірургічнамуі гарманальнаму лячэньню. Пазьней яны маглі мець праблемы зжыцца з тым полам, які быў выбраны бязь іх волі.
Як расказала ў інтэрвію Дойчэ Вэле Андрэа Будзінскі, старшыня Нямецкага фонду трансідэнтычнасьці і інтэрсэксуальнасьці, такія праблемы ўзьнікалі напрыклад у часе ўсеагульнага вайсковага абавязку: тыя, хто быў запісаны ў дакумэнтах як мужчына, павінны былі ісьці служыць, хаця маглі сябе адчуваць больш жанчынамі.
Зьява інтэрсэксуальнасьці вядомая вельмі даўно і мае генэтычныя або гарманальныя прычыны. Раней аднак для грамадзтва яна была больш загадкавай і прыхаванай. Больш адкрытай дыскусіі вакол тэмы паспрыяў і прыход жанчын у публічны спорт. Так, у Чэхаславаччыне вядомы выпадак спартоўкі Здэнкі Коўбкавай, якая ў 1934 годзе заваявала, а потым палепшыла сусьветны рэкорд у бегу на 800 мэтраў. У зэніце славы непераможнай спартоўкі пачалі прыходзіць падазрэньні, чаму яна ніколі не ходзіць зь іншымі спартоўкамі ў супольны душ, а ўрэшце яе адкрыта абвінавацілі ў тым, што яна мужчына. Здэнка са скандалам сыходіць са спорту, а потым пасьля апэрацыі вяртаецца ў звычайнае пазаспартовае жыцьцё як Здэнек Коўбэк, які ўрэшце ажэніцца.
Вельмі падобная да гэтай сытуацыя сучаснай спартоўкі з Паўднёвай Афрыкі Кастэр Сямені (Caster Semenya), якая па іроніі лёсу таксама выйграла 800 —мэтровую дыстанцыю, толькі на чэмпіянаце сьвету ў Бэрліне 2009 году. Яна перамагла сваю найбліжэйшую суперніцу на цэлых дзьве сэкунды. Перамога аказалася скандальнай для Сямені, бо яе пачалі падазраваць у неадпаведнасьці полу. Спартоўка павінна была прайсьці гендэрны тэст, які паказаў, што ў яе арганізьме ўзровень тэстастэрону ўтрая вышэйшы, чым звычайна для жанчын, а таксама мае і жаночыя, і мужчынскія полавыя органы. Тым ня менш Міжнародная асацыяцыя лёгкаатлетычных федэрацый дазволіла ёй пакінуць залаты мэдаль, бо яе выпадак быў кваліфікаваны як прыроджаны дэфэкт разьвіцьця.
Паводле Нямецкай этычнай рады, у гэтай краіне жыве каля 80 тысяч інтэрсэксуалаў. Нованароджаныя дзеці, якія патрапяць у гэтую катэгорыю, змогуць выбраць свой пол, калі прыйдуць да ўласнага усьвядомленага рашэньня. Графа «пол» можа да таго часу заставацца ў іх дакумэнтах пустой. Тым ня менш, могуць узьнікнуць праблемы пры падарожжах, у міжнародных дакумэнтах, дзе традыцыйна мужчынскі пол абазначаецца як M (male), а жаночы F (female). Аўстралія, якая раней прыняла падобнае ж заканадаўства, вырашыла праблему тым, што ў радку пішацца X.