Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Даверанай асобе Пуціна забаранілі ўезд у ЗША


Грыгоры Лепс
Грыгоры Лепс

Міністэрства фінансаў ЗША наклала санкцыі на расейскага сьпевака Грыгорыя Лепса, якога амэрыканцы падазраюць у тым, што ён быў кур’ерам злачыннай групоўкі з краінаў СНД.

Дзьмітры Пяскоў, сакратар прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна, сказаў, што Крэмль хоча атрымаць ад ЗША больш дэталёвую інфармацыю наконт сытуацыі з санкцыямі супраць гэтага поп-сьпевака, які быў даверанай асобай Пуціна на выбарах.

«Лепс сапраўды зьяўляецца даверанай асобай Пуціна, ён – любімы ва ўсёй краіне сьпявак, і, натуральна, мы разьлічваем, што атрымаем ад нашых амэрыканскіх калегаў і партнэраў больш дэталёвую інфармацыю, у сувязі з чым было прынятае такое рашэньне» – адзначыў Пяскоў.

На гэтым тыдні міністэрства фінансаў ЗША апублікавала сьпіс людзей і кампаній, зьвязаных зь міжнароднай злачыннай арганізацыяй выхадцаў з СНД. У гэтым сьпісе – трое расейцаў, у тым ліку Грыгоры Лепс, які, паводле ўладаў ЗША, перавозіў грошы для кіраўніка гэтай групы.

Справа датычыць гэтак званага «братэрскага кола», якое ўлады ЗША характарызуюць як «эўразійскі злачынны сындыкат». Сьпіс саўдзельнікаў «братэрскага кола» складаецца з 28 чалавек. Ім забаронены ўезд у ЗША, амэрыканскім грамадзянам забараняецца заключаць з імі зьдзелкі, а іхныя рахункі ў амэрыканскай юрысдыкцыі замарожваюцца.

Прадстаўнікі Лепса у размове з расейскімі агенцтвамі назвалі вылучаныя супраць яго абвінавачваньні абсурднымі.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG