Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што менскія міліцыянты думаюць пра беларускую мову? Эфір зь Сяргеем Абламейкам ад 20-й


Госьць эфіру — актывіст аргкамітэту БХД, 30-гадовы будаўнік Алесь Кутасаў.

Сярод тэмаў гутаркі:

— як ён дамагаўся ад кіроўцы аўтобуса «Калодзішчы-Менск», каб той прыбраў расейскі сьцяг з-пад шыбы кабіны

— як паводзілі сябе міліцыянты, якія Кутасава затрымлівалі, і што яны казалі пра беларускую мову?

— як Алесь Кутасаў будзе дзейнічаць наступны раз, калі ўбачыць недзе пад шклом расейскі дзяржаўны сьцяг?

Якія пэрспэктывы ў кампаніі Народны рэфэрэндум і як улады могуць рэагаваць на яе правядзеньне? — пра гэта ў нашым бліц-аналізе.

У Магілёве аднавілася палеміка пра ўшанаваньне памяці апошняга расейскага імпэратара Мікалая ІІ. Тапанімічная камісія пры гарвыканкаме прапануе ўсталяваць альбо мэмарыяльную дошку, альбо памятны камень

Ад 1 лістапада чарговы раз павышаюцца тарыфы на электраэнэргію, цяпло і газ для насельніцтва. Апошні раз яны даражэлі месяц таму, 1 кастрычніка.

Апытаньне ў Горадні. Як вы ацэньваеце цяперашнюю эканамічную палітыку ўладаў? Ці ў правільным кірунку разьвіваецца беларуская эканоміка?

Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком),

або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952.

Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG