Беларускі заўзятар Юры Ўсьціненка, які падчас футбольнага матчу трапіў у шпіталь у Пальма-дэ-Малёрцы, не атрымаў дапамогі ад беларускіх дыпляматаў. Цяпер за ім застаўся доўг за лекаваньне ў 9600 эўра.
Разам зь іншымі беларускімі заўзятарамі Юры Ўсьціненка з Магілёва прыехаў у Пальма-дэ-Малёрку на футбольны матч паміж зборнымі Беларусі ды Гішпаніі. Гішпанская паліцыя затрымала тады чатырох заўзятараў зь Беларусі, а Юры трапіў у шпіталь. Затрыманьні пачаліся пасьля таго, як 100–120 чалавек спрабавалі праз турнікеты прарвацца на трыбуны.
Юры Ўсьціненка расказвае карэспандэнту Свабоды: «Я быў у многіх краінах Эўропы на футболе, і ніколі са мной такога не здаралася, ніякага хуліганства. А сталася вось што. Людзі пайшлі наперад, а я сагнуўся, каб завязаць матузкі. Тут выбеглі людзі са шчытамі і ў шлемах. Я матузок завязаў, падымаюся, а яны мяне зьбілі. Вочы расплюшчваю, а мяне ўжо вязуць на каталцы ў лякарні. Было страсеньне мозгу. Мне вельмі хацелася вярнуцца дадому, бо я быў адзін у чужой краіне. Мяне наогул уначы прывязвалі да ложка. Я гэта консулу тлумачыў. „Усё добра, мы разьбяромся“. Ён мяне спытаў, як здароўе. Я кажу, добра. Але мае сябры паехалі, у мяне заканчваецца віза. Мне патрэбная дапамога. Ён сказаў, усё будзе добра. І ўсё. Больш ён мне не тэлефанаваў. У мяне каля ложка быў тэлефон і на яго можна было тэлефанаваць».
Паводле Юрыя, беларускі консул з пасольства ў Францыі патэлефанаваў адзін раз, і больш ім ніхто не цікавіўся. Потым бацькі сабралі грошы, каб заўзятар мог вярнуцца ў Беларусь. Забраць Юрыя з шпіталя ў Пальма-дэ-Малёрцы прыляцеў яго сябар Віталь.
«У мяне ж віза была на два-тры дні, страхоўка. А мяне там трымалі доўга, і мне лекары сказалі, што аднаго мяне не адпусьцяць, пакуль за мной нехта не прыедзе. Консул мне больш не тэлефанаваў. І вось сваякі сабралі грошы, прыехаў сябар, мне выпісалі на гішпанскай мове ўсе паперы. У мяне ж атрымалася і віза ўжо пратэрмінаваная. І на польскай мяжы мы больш-менш разрулілі гэтую сытуацыю самі. Яны пераклалі на ангельскую мову. Ну а пасольства наша не дапамагло зусім ніяк».
У лякарні Пальма-дэ-Малёркі заўзятар Юры Ўсьціненка прабыў каля двух тыдняў, і яму выставілі рахунак на 9600 эўра.
Паводле Віталя, сябра Юрыя, калі заўзятары з Пальма-дэ-Малёркі прыляцелі на кантынэнт, то патэлефанавалі у беларускае пасольства ў Парыжы, бо ў Гішпаніі пасольства няма.
«Была нядзеля, датэлефанавацца ў пасольства не змаглі і накіравалі ліст па электроннай пошце. З намі на сувязь выйшаў сакратар пасольства. Мы напісалі, што чалавек знаходзіцца ў лякарні, і прасілі дапамагчы яму зь вяртаньнем дахаты. На той момант мы нават ня ведалі, колькі ў яго грошай, мы меркавалі, што і грошай у яго няма. Спачатку паабяцалі разабрацца, а потым нашы дыпляматы ў дапамозе адмовілі. Там нават так казалі: а вы ўяўляеце, дзе Парыж і дзе Малёрка? Што вы хочаце ад нас? Кажам, дапамажыце хлопцу хоць даляцець, потым, калі неабходна, мы аплацім гэты праезд. Дапамажыце хоць даехаць да Варшавы ці Вільні, а мы прыедзем, сустрэнем. Самі разумееце, па першае, візавы рэжым у Беларусі з Эўропай, ня кожны можа проста так сесьці і паехаць. Гэта эпапэя цягнулася недзе тыдзень І яны проста „забілі“. Яны проста перасталі адказваць на мае лісты. Кажу, што ёсьць ганаровы консул Беларусі ў Барсэлоне. Было заяўлена, што ганаровы консул гэтым займацца ня будзе».
Пасьля гэтага Віталю давялося набыць квіткі і ехаць за сябрам ў шпіталь у Пальма-дэ-Малёрку.
«Там, дарэчы, лекары былі зьдзіўлены, што прыехаў не дыплямат. І палякі былі зьдзіўлены, віза ў яго была пратэрмінаванай, ён жа амаль два тыдні ў лякарні праляжаў. З горам папалам дабраліся. Але ў душы так накіпела. Яшчэ такі аргумэнт у іх быў, што яго забралі ў стане алькагольнага ап’яненьня. Але ж гэта не пазбаўляе яго правоў грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. Гэта ж ваш суайчыньнік, дапамажыце яму. А потым разабраліся б, правы ён ці вінаваты. Яны проста ад гэтай праблемы адгарадзіліся. Абурае такое стаўленьне нашых дыпляматаў да сваіх суайчыньнікаў».
Многім беларускім заўзятарам, якія прыехалі тады ў Гішпанію, не хапіла квіткоў, бо беларуская фэдэрацыя футболу іх не забраніравала. У зьвязку з гэтым частка заўзятараў глядзела матч у барах.

Ну а пасольства наша не дапамагло зусім ніяк