Ва ўстаноўчым зьезьдзе бралі ўдзел 20 дэлегатаў. Дакумэнты на рэгістрацыю будуць накіраваныя ў Міністэрства юстыцыі.
На пачатку зьезду Корбан адзначыў, што яго арганізацыя ня лічыць сябе альтэрнатывай ні дзейнаму кіраўніцтву краіны, ні апазыцыі, бо «не прэтэндуе на ўладу і не зьяўляецца палітычнай сілай».
«Мы зьяўляемся альтэрнатывай безыдэйнасьці, апатыі і пасіўнасьці. Толькі тады, калі мы пачнём адказваць дабром на зло, мы зможам пазытыўна паўплываць на зьмены ў нашай краіне», — цытуе Корбана БелаПАН.
Дэлегаты прынялі статут, у якім гаворыцца, што мэта арганізацыі — у стварэньні грамадзянскай супольнасьці і прававой дзяржавы на аснове свабодных рынкавых адносін, прыярытэту правоў чалавека, агульначалавечых каштоўнасьцяў і плюралізму па ўсіх напрамках разьвіцьця грамадзтва.
У 2010 годзе Алег Корбан быў абраны старшынёй «Маладых дэмакратаў» (Аб’яднаная грамадзянская партыя). Ён кіраваў выбарчым штабам па Менску кандыдата ў прэзыдэнты ад АГП Яраслава Раманчука, быў фігурантам крымінальнай справы аб масавых беспарадках 19 сьнежня 2010 году. Корбан быў затрыманы 20 сьнежня, зьмешчаны ў сьледчы ізалятар КДБ і адпушчаны зь яго пад падпіску аб нявыезьдзе 7 студзеня 2011 году.
У 2012 годзе Корбан вылучыў сваю кандыдатуру на пасаду старшыні АГП, аднак падчас зьезду нечакана зьняўся. 12 ліпеня Корбан заявіў пра выхад з АГП.
«Альтэрнатыва » зарэгістраваная ў Латвіі.