Беларускія эколягі падтрымалі арыштаваных у Расеі актывістаў «Грынпіс». Каля 20 чалавек падпісалі пэтыцыю ў іх абарону на дабрачынным вечары, які адбыўся ў Менску.
18 лістапада ў Вышэйшым гаспадарчым судзе Беларусі пачнецца разгляд пазову выдавецтва «Логвінаў» да Міністэрства інфармацыі.
Падзеі і даты гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
У Віетнаме асуджаныя да сьмяротнага пакараньня былы банкір і яго партнэр па бізнэсу — за прысваеньне 25 мільёнаў долараў. Пра прысуд суду, вынесены ў пятніцу ў горадзе Хашымін, дзелавым цэнтры паўднёвага Віетнама, сёньня паведамілі віетнамскія дзяржаўныя СМІ.
Эўразьвяз разьлічвае пачаць перамовы з Беларусьсю пра аблягчэньне візавага рэжыму, заявіў дырэктар дэпартамэнту па пытаньнях краін Усходняй Эўропы, Паўднёвага Каўказу і Цэнтральнай Азіі генэральнага дырэктарата ЭЗ па зьнешніх адносінах Гунар Віганд.
Міністар транспарту Польшчы Славамір Новак, які зьяўляецца палітычным паплечнікам прэм’ер-міністра Дональда Туска, у пятніцу сышоў у адстаўку — у сувязі з падазрэньнямі ў парушэньні закона.
На захадзе Кабула некалькі чалавек загінулі пры выбуху, які быў учынены сьмяротнікам каля месца, дзе на будучым тыдні зьбярэцца Ўсеаўганскі савет старэйшын, які абмяркуе праект пакта бясьпекі з ЗША.
Як паведаміў Свабодзе кіраўнік партыі БНФ Аляксей Янукевіч, Слуцкі райвыканкам дазволіў правядзеньне мітынгу ў Слуцку ў нядзелю 24 лістапада, ад 14 да 15-ай гадзіны на гарадзкім стадыёне.
30-гадовы смаргонец Арцём Фрэнкель некалькі апошніх гадоў ходзіць у мора. Праўда, з марской справай ягоны занятак мае сувязь ускосную — Арцём грае ў музычных калектывах на круізных ляйнэрах.
Апанэнты адміністрацыі называюць гэта «імкненьнем закруціць гайкі і заткнуць раты».
Тэрмін часовага знаходжаньня іншаземцаў, якія не бяруць удзел у Алімпійскіх гульнях і прыбылі ў бязьвізавым парадку, ня можа быць большым за 30 сутак.
У сталіцы Лібіі горадзе Трыпалі ахвярамі страляніны, усчатай баевікамі па натоўпе пратэстоўцаў, стаў 31 чалавек. Больш за дзьвесьце — параненыя.
Раней было вядома, што Аляксандр Малчанаў намагаецца пераехаць у Менск і там знайсьці працу, але для гэтага трэба было атрымаць дазвол міліцыі, дзе Аляксандр Малчанаў стаіць пад прафіляктычным наглядам. З чым зьвязаны перамены?
Прысуд былому палітвязьню, маладафронтаўцу Ўладзю Яроменку — 3 месяцы арышту за парушэньне ўмоваў прафіляктычнага нагляду — паводле Менскага гарадзкога суду ўступіў у сілу з 12 лістапада. Чаму Яроменка дагэтуль не накіравалі ў вязьніцу?
Мікалая Аўтуховіча пазбавілі спатканьня з маці, але прынялі ў яе харчовую перадачу для сына.
Так сьцьвярджаюць удзельнікі праграмы — былыя асуджаныя, сваякі зьняволеных, праваабаронцы.
Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Што азначае намер уладаў увесьці падатак на дармаедаў і падатак на карыстаньне аўтамабілем? Няўжо эканамічны стан настолькі кепскі, што ўлады гатовыя прымаць такія непапулярныя рашэньні і не баяцца нэгатыўнай рэакцыі насельніцтва? На гэтыя пытаньні адказвае дырэктар па дасьледаваньнях Лібэральнага клюбу Яўген Прэйгерман.
Госьць «Свабоды» — маладафронтавец Міхась Мускі, які сёньня вярнуўся з войска. Ён праходзіў тэрміновую службу ў вайсковай частцы № 44540 у Лапічах.
Праваабарончы цэнтар «Вясна» запатрабаваў ад уладаў неадкладна вызваліць дырэктара прыватнай культурна-асьветніцкай установы «Платформ інавэйшн» Андрэя Бандарэнку і спыніць адміністратыўны перасьлед праваабаронцы.
Аляксандар Лукашук выбірае: што пачытаць на svaboda.org за мінулы тыдзень. Напярэдадні выходных мы будзем нагадваць, якія, на нашу думку, арыгінальныя матэрыялы Свабоды варта прачытаць, перачытаць, пракамэнтаваць, паслаць сябрам...
Газэта выходзіць накладам 299 асобнікаў і асьвятляе найбольш вострыя праблемы памежнага рэгіёну.
Нашым госьцем будзе маладафронтавец Міхась Мускі, які сёньня вярнуўся з войска. Мускага забралі ў войска з-пад арышту, ён лічыў свой прызыў незаконным і адмовіўся прымаць вайсковую прысягу.
15 лістапада судзьдзя Мазырcкага раённага суду Вячаслаў Кугейка адхіліў пазоў звольненага мэханіка нафтаперапрацоўчага заводу, сябра незалежнага прафсаюзу Івана Шабана да начальніка ўчастку Алега Шкурко за нанясеньне лёгкіх цялесных пашкоджаньняў.
Урад з 1 сьнежня ўводзіць тэхрэглямэнт Мытнага саюзу па бясьпецы прадукцыі лёгкай прамысловасьці. Пра гэта заявіў віцэ-прэм’ер Пётар Пракаповіч у Менску на сустрэчы з прадстаўнікамі прадпрымальніцкіх структураў.
У менскім касьцёле сьвятых Сымона і Алены адбылася другая агульнабеларуская сустрэча сьвятароў. Яна была прысьвечаная завяршэньню Году веры, абвешчанага летась у Ватыкане. Ад імя папы Рымскага Францішка душпастыраў вітаў апостальскі нунцый у Беларусі Клаўдыё Гуджэроцьці.
У сувязі з заявай амбасадара Польшчы Лешэка Шарэпкі, што Польшча гатовая адмяніць візавы рэжым для беларусаў, мы зьвярнуліся па тлумачэньні ў Брусэль адносна працэдуры прыняцьця такога рашэньня.
15 лістапада ў Барысаўскім ЗАГСе пабраўся шлюбам былы палітвязень Аляксандар Малчанаў.
Аляксандар Лукашэнка выказаў прэтэнзіі, што ў судах раптам пачалася «нейкая дэмакратыя».
«Беларуская хрысьціянская дэмакратыя», «Малады фронт» і рух «За волю» зьвяртаюцца да міжнароднай праваабарончай арганізацыі Amnesty International з просьбай прызнаць ксяндза Ўладзіслава Лазара вязьнем сумленьня.
У дзень афіцыйнага выхаду ў сьвет новай гульні «World of Warplanes» ад стваральніка знакамітых «танчыкаў», у сеціве зьявілася беларусізацыя для гэтай гульні.
15 лістапада на ініцыятыву Міжнароднага ПЭН-клюбу адзначаецца «Дзень пісьменьніка ў зьняволеньні».
З турмы на Акрэсьціна выйшаў на волю пасьля адміністрацыйнага арышту актывіст кампаніі «Разам за Беларусь» Вадзім Цярлецкі з Гародні.
Сёлета ўвага засяроджаная на імёнах пяці асобаў, якіх улады перасьледуюць за адданасьць свабодзе слова.
15 лістапада з менскай турмы на Акрэсьціна выйшаў Леанід Смоўж, які адбыў 5 сутак арышту пасьля таго як выйшаў на акцыю памяці ахвяр сталінізму ў майцы з надпісамі «За Беларусь без Лукашэнкі» і «За Беларусь без дыктатуры».
Сёньня з войска вярнуўся маладафронтавец Міхась Мускі, які праходзіў тэрміновую службу ў вайсковай частцы № 44540 у Лапічах.
Па справе аб пікеце ў памяць Ігара Пцічкіна арыштаваны яшчэ адзін чалавек.
Праваабаронцы заяўляюць, што катаваньні ў Расеі сталі рутыннай зьявай.
На Філіпінах ліквідацыя наступстваў тайфуну «Хаян» і аказаньне дапамогі пацярпелым суправаджаецца вялікімі цяжкасьцямі.
Паліцыя Канады паведаміла ў чацьвер пра арышты больш за 340 чалавек у ходзе расьсьледаваньня справы аб распаўсюдзе дзіцячай парнаграфіі.
Паўгода турмы з адтэрміноўкай на два гады патрабуе пракурор для журналіста польскай публічнай тэлевізіі (TVP) за сфальшаваньне дакумэнтаў і фальшывыя паказаньні.
У Беларусі зьбіраюцца зачыніць больш за 200 сельскіх паштовых аддзяленьняў.
Эўракамісія заявіла, што ў яе няма паўнамоцтваў забараняць ўрадам краін ЭЗ прапаноўваць паскоранае атрыманьне грамадзянства багатым замежнікам.
Хакейны чэмпіянат сьвету 2014 году, на які беларускія ўлады разьлічваюць найперш у пляне выпраўленьня палітычнага іміджу, можа каштаваць ня толькі пасадаў, але і волі некаторым дзяржаўным і спартовым чыноўнікам. Першых вінаватых у зацягваньні здачы тэрмінаў спартовых аб’ектаў ужо знайшлі.
Жане Пцічкінай далі папярэджаньне за ўдзел у акцыі памяці сына Ігара Пцічкіна, які пры нявысьветленых абставінах загінуў у СІЗА на Валадарцы, Андрэю Бандарэнку – 5 сутак.
Госьць эфіру праваабаронца Раман Кісьляк. Камітэт ААН у правах чалавека задаволіў усе пункты яго скаргі ў справе пакаранага сьмерцю Андрэя Жука.
Жанчынам-парлямэнтарыям у Турцыі дазволілі прыходзіць на пасяджэньні ў нагавіцах.
18 лістапада Вышэйшы гаспадарчы суд правядзе слуханьні па звароце выдавецтва «Логвінаў» да Міністэрства інфармацыі.
Загрузіць яшчэ