У Магілёве ўшанавалі памяць ахвяраў бальшавіцкага і сталінскага тэрору. Ля крыжа памяці, што на праспэкце Дзімітрава, сабраліся сябры грамадзкіх і палітычных арганізацыяў. Адбылася памінальная малітва, да крыжа былі ўскладзеныя кветкі ды запаленыя сьвечкі.
Крыж памяці ўсталявалі прыканцы васьмідзесятых гадоў мінулага стагодзьдзя. Ён узвышаецца над кар’ерам. Паводле вэтэранаў адраджэнскіх арганізацыяў і дасьледнікаў магілёўскай гісторыі, у кар’еры, калі выбіралі пясок, працаўнікі натыкнуліся на чалавечыя парэшткі. Як сьцьвярджаецца, з характэрнымі кулявымі пашкоджаньнямі. Было распачата сьледзтва. Дакумэнты пра ягоныя вынікі дагэтуль не абнародаваныя. Старажылы раёну, дзе цяпер крыж і кар’ер, у сваіх аповядах кажуць, што тут ва ўрочышчы стралялі людзей ў 1930-я гады. Паводле вернікаў каталіцкай царквы, у 1918 годзе бальшавікі тут расстралялі ксяндза магілёўскага касьцёлу Яўгена Сьвятаполк-Мірскага.
Традыцыйна на восеньскія дзяды ля крыжа зьбіраюцца грамадзкія і партыйныя актывісты. Прыходзяць сваякі рэпрэсаваных. І сёлета ля крыжа ляжалі сьвежыя кветкі.
«Мы ня можам забыць тых, каго бязьвінна забілі. Мы сюды прыходзім і згадваем іх. І гэта ўжо традыцыя. Сумная традыцыя», — казаў журналістам кіраўнік абласной арганізацыі партыі БНФ Зьміцер Салаўёў.
Год ад году колькасьць тых, хто прыходзіць да крыжа, зьмяшаецца. Сёньня да яго прыйшло дзесяць чалавек. Чаму так адбываецца?
«Расьце ў людзей абыякавасьць. Усе цяпер вырашаюць свае праблемы і лічаць, што прыйсьці да крыжа — другаснае. Каб сюды прыйсьці, трэба быць патрыётам. У часы, калі забівалі людзей, няўжо ніхто не здагадваўся, што адбываецца — зьнікалі ж людзі. Каго не забралі, думалі, відаць, што гэта іх ня тычыцца. Былі абыякавымі. Баяліся. Цяпер тое ж самае. Людзі і цяпер думаюць, што гэта іх ня тычыцца. А потым шукаюць дапамогі ў журналістаў і праваабаронцаў», — мяркуе сябра руху БНФ «Адраджэньне» Раіса Катлярова.
За тым, што адбывалася ля крыжа, назіралі з машыны людзі ў цывільным. Здымалі на відэа.
Пасьля крыжа ўдзельнікі памінальнай акцыі наведалі магілы памерлых актывістаў і дзеячаў беларускай нацыянальнай культуры.
Кветкі і запаленыя сьвечкі пакінулі актывісты ля магілы кіраўніка магілёўскай філіі «Мартыралёгу Беларусі», стваральніка самадзейнага тэатру «Валянцін» Валянціна Ермаловіча, першага старшыні руху БНФ «Адраджэньня» Ўладзімера Голуба ды змагаркі за правы ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў Тамары Раманьковай. На яе грошы быў усталяваны крыж на праспэкце Дзімітрава. Яна марыла стварыць музэй ахвяраў сталінізму. Пакуль яе мара не збылася.