Вікторыя Старасьценка нарадзілася ў Пружанах у сям’і вайскоўца. Скончыла Беларускі інстытут правазнаўства. Праходзіла юрыдычную практыку ў Цэнтры правоў чалавека, там і засталася працаваць. Узгадвае былая кіраўніца Цэнтру, дзе працавала Вікторыя, праваабаронца Раіса Міхайлоўская:
«Заўсёды такая прамяністая, сьветлая... Добры арганізатар, яна заўсёды была на чале, заўсёды была лідэрам. Яна прымала грамадзян, пісала скаргі, лекцыі. І заўсёды яна хацела вучыцца, каб не сядзець на месцы, каб больш ведаць. Зьбіралася вучыцца і ў Эўропе, мы давалі ёй рэкамэндацыю. Яна была пераможцай конкурсу эсэ па правах чалавека „Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня“. Чалавек вельмі здольны, адказны, пэрспэктыўны. Усе яе вельмі любілі... Шкада, вельмі шкада, што так трагічна яе жыцьцё скончылася. На самым узьлёце...»
Вікторыя Старасьценка — з тых рэдкіх людзей, якія былі праваабаронцамі не таму, што працавалі ў адпаведных арганізацыях. У Цэнтры правоў чалавека яна займалася складанымі, рэзананснымі справамі — прымусовым высяленьнем людзей са службовага жытла, незаконнымі забудовамі, да яе на кансультацыю прыходзілі дзясяткі людзей, распавядае калега Вікторыі Сяргей Марцалеў:
«Яна была выключна шчырым, адкрытым і добразычлівым чалавекам. Віка казала, што ня любіць лета, але заўсёды радуецца, калі ўстае сонца. Не магу зьмірыцца, што яе няма. Але для нас, для Цэнтру правоў чалавека, для яе калегаў, сяброў, калі Вікі ня стала, гэта сонейка зайшло».
Анастасія Лойка ўдзельнічала разам зь Вікторыяй Старасьценкай у шмат якіх праваабарончых праектах і адзначае неабыякавасьць калегі да людзей, творчы, крэатыўны падыход да кожнай справы:
«Віка заўжды вельмі ўражвала такой сьветлай аўрай, якая ад яе сыходзіла, такім вельмі пазытыўным стаўленьнем, вельмі душэўным падыходам да кожнай справы, да кожнага чалавека. Яна была адкрытая на новыя справы, на новыя формы дзейнасьці, яна нас шмат у чым натхняла».
Юрыст, грамадзкі актывіст Дзьмітры Сіняк праходзіў практыку ў Цэнтры правоў чалавека. Кажа, што, нягледзячы на малады ўзрост, Вікторыя была вельмі добрым прафэсіяналам:
«Шчыра кажучы, няма слоў... Калі даведаўся, што Вікторыя трагічна загінула, ня мог стрымаць сьлёз. Гэты быў вельмі добры, сьветлы, добразычлівы чалавек. Мы зь ёй разам вучыліся на адным курсе па правах чалавека, потым вельмі добра кантактавалі. Будзем памятаць яе як цудоўнага, шчырага чалавека. Вельмі сумуем».
У Вікторыі Старасьценкі засталіся бацькі і брат-блізьнюк.
Пахаваюць яе на радзіме ў Пружанскім раёне.