Суд Першамайскага раёну Менску вынес першы вэрдыкт аб канфіскацыі аўтамабіля ў кіроўцы, які трапіў паўторна на працягу году за п'яное кіраваньне, паведамляе Інтэрфакс са спасылкай на першы канал БТ.
Дзень 13 лістапада быў вызначаны місіяй назіральнікаў Эўрапарлямэнту як крайняя дата, калі Ўкраіна павінна была прыняць пакет законаў, неабходных для падпісаньня Дамовы аб асацыяцыі з Эўразьвязам.
13 лістапада судзьдзя Навабеліцкага раённага суду Гомеля Сяргей Новікаў аштрафаваў намесьніка старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Васіля Палякова на 35 базавых велічыняў, што адпавядае 4 мільёнам 550 тысячам рублёў.
Чальцы гарадзкой рады Таронта зьвярнуліся да мэра Роба Форда з просьбай сысьці са сваёй пасады пасьля скандальнага прызнаньня ў тым, што ён курыў крэк у стане алькагольнага ап'яненьня.
Пра гэта ў Рыме заявіў мітрапаліт Іларыён, які ў якасьці кіраўніка Аддзела зьнешніх царкоўных дачыненьняў Маскоўскага патрыярхату лічыцца другой асобай у РПЦ.
Чаму Беларусь у розных рэйтынгах трапляе на вельмі розныя месцы паводле ўзроўню жыцьця? Як можна ўлічыць тыя сацыяльныя даброты, якія дае грамадзянам Беларусі дзяржава?
Улады рыхтуюцца прыняць закон, паводле якога беспрацоўныя будуць абкладацца падаткам. Сума яго можа скласьці 280 даляраў на год, што паводле цяперашняга курсу адпавядае 2 мільёнам 600 тысячам беларускіх рублёў. Як ставяцца да такой ініцыятывы ўладаў гомельскія бяздомныя й беспрацоўныя?
Адміністратарка цэнтру друкарскіх паслуг «Карандаш» Алена Рыбак, якая адмовілася друкаваць мапу менскіх Усходніх могілак «Беларускі нэкропаль» з пазначэньнем магіл 50 выбітных беларусаў, адноўленая на працы.
13 лістапада Палата прадстаўнікоў ратыфікавала пагадненьне паміж урадамі Беларусі і Турэччыны аб рэадмісіі й бязьвізавым рэжыме.
13 лістапада судзьдзя Максім Лапко з Кастрычніцкага суду Менску прысудзіў 3 сутак адміністрацыйнага арышту грамадзкаму актывісту з Гародні Вадзіму Цярлецкаму, якога міліцыянты затрымалі 12 лістапада ў Менску на чыгуначным вакзале.
У Маскоўскім судзе Менску пачалі судзіць праваабаронцу Андрэя Бандарэнку і Жану Пцічкіну, маці памерлага ў ізалятары на Валадарскага Ігара Пцічкіна.
Акупацыйная армія, мова і язык. Пірог і хлеб. Чужы пераварот ці свая рэвалюцыя? Пра гэта, а яшчэ пра Забэйду-Суміцкага – у сьвежых Званочках.
Рыхтуецца ўказ пра ўвядзеньне падатку для грамадзянаў, якія лічацца непрацуючымі ў Беларусі. Паводле Белстату, беспрацоўных у Беларусі паўпрацэнта, але ўрад пры падрыхтоўцы ўказу карыстаецца ў 18 разоў большай лічбай.
Улады заяўляюць пра намер абкласьці адмысловым падаткам усе аўтамабілі, зарэгістраваныя ў Беларусі, незалежна ад формы ўласнасьці.
Назвалі Макарам.
На разгляд Дзярждумы ўнесены праект закону, які забараняе на тэрыторыі Расеі абарот і захоўваньне даляраў ЗША.
Набіць «Пагоню» — гэта папсова, лепш ужо Каліноўскага ці Булак-Булаховіча.
Судзьдзя Кастрычніцкага суду сталіцы Максім Лапко прызнаў актывіста апазыцыі з Горадні Вадзіма Цярлецкага вінаватым у лаянцы і непадпарадкаваньні міліцыі.
Мясцовы сайт barysau.by паведаміў, што вучняў старэйшых клясаў школы нумар 6 Барысава накіроўваюць на ўборку тэрыторыі «Барысаўдрэва», дзе на мінулым тыдні Аляксандар Лукашэнка ўчыніў разгром сваёй вэртыкалі.
Актывіста арганізацыі «Разам для Беларусі» Вадзіма Цярлецкага затрымалі ўчора на менскім вакзале, калі ён ужо зьбіраўся ехаць дадому ў Горадню.
Суд у Каіры абвясьціў аб завяршэньні трохмесячнага надзвычайнага становішча ў Эгіпце.
У выніку разбуральнага тайфуна «Хаян» на Філіпінах маглі загінуць да дзьвюх з паловай тысяч чалавек.
Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
У Беларусі распрацаваны праект указа аб увядзеньні падатку з грамадзянаў, якія не працуюць, але пры гэтым зьяўляюцца спажыўцамі сацыяльных паслуг.
Пра дэталі і мэты акцыі запалохваньня «небеларускіх гандляроў» з "Экспабелу"мы пагаворым з прадстаўніком руху «За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва» Алесем Таўстыкам, прапануем камэнтар праваабаронцы і былога міліцыянта Андрэя Палуды.
Ён адмыслова прыехаў з Гародні ў Менск 12 лістапада, каб вырашаць некаторыя пытаньні, зьвязаныя з палітвязьнем Мікалаем Аўтуховічам.
Недаравальна жыць побач з краінай і не бываць у ёй. Пагатоў калі новыя ўражаньні – твой хлеб.
Арыштаваных актывістаў «Грынпіс», дастаўленых з Мурманску ў Пецярбург, зьмясьцілі ў тры гарадзкія сьледчыя ізалятары, у тым ліку ў «Кресты» дзе ад часоў царскай Расеі ўтрымліваліся палітзьняволеныя.
Высьвятляюцца новыя падрабязнасьці ў гучным працэсе пра гандлёвы знак «Белсат».
Падзеі дня ў жывым эфіры Радыё Свабода.
Ня стала прафэсара, доктара эканамічных навук, актыўнага дзеяча нацыянальнага адраджэньня, шматгадовага аўтара Радыё Свабода Ўладзімера Кулажанкі. Ён пакінуў гэты сьвет 2 лістапада на 88-м годзе жыцьця.
На гэтую тэму ў «Праскім акцэнце» вядуць спрэчку палітоляг Сяргей Богдан і публіцыст Алесь Чайчыц.
Калегія Менскага гарадзкога суду пакінула бязь зьменаў прысуд Першамайскага суду, паводле якога актывіст «Маладога фронту» Ўладзь Яроменак мусіць адбыць 3 месяцы ў арыштным доме.
Паводле апытаньня сярод экспэртаў у гендэрных праблемах, правы жанчын у арабскім сьвеце часьцей за ўсё парушаюцца ў Эгіпце.
Афрыканская чума: адны хаваюць сьвіней, другія на іх даносяць
Ці сувымерныя лёс чалавека і лёс краіны? Ці карціць Ярмошынай прайсьціся па Елісейскіх палях?
Праваабаронца і колішні міліцыянт Андрэй Палуда аналізуе здарэньне на менскім рынку «Экспабел».
Украіна ня мае патрэбы закупкі расейскага газу з прычыны цёплага надвор'я. Пра гэта са спасылкай на свае крыніцы ў кампаніі «Укртрансгаз» паведамляе «Коммерсант-Украина».
Сайт krok-naperad.by абвясьціў конкурс на найлепшае матывацыйнае відэа на беларускай мове.
Пацярпелыя гандляры — азэрбайджанцы, таджыкі, армяне — празь лідэра прадпрымальніцкага руху паскардзіліся Свабодзе на масавы гвалт з боку асобаў у цывільным, якія іх хапалі, білі, запалохвалі.
Былога палітвязьня Уладзімера Яроменка ў любы час могуць зноў забраць за краты.
Беларускіх школьнікаў 8–10 клясаў з добрым валоданьнем ангельскай мовай запрашаюць у ЗША для ўдзелу у сэмінарах і практычных занятках па каманднай працы, пастаноўцы мэтаў, плянаваньні праектаў, удзеле ў жыцьці грамадзтва і валянтэрскіх праектах.
У Нью-Ёрку забітыя трое музыкаў, выхадцаў з Ірана. Двое зь іх выступалі ў групе Yellow Dogs.
У шэрагах Маладога фронту, беларускай апазыцыйнай арганізацыі, зарэгістраванай у Чэхіі, скандал: яе актывісты ня могуць падзяліць папулярную суполку «Малады фронт» у сацыяльнай сетцы «Вконтакте».
Злучаныя Штаты накіроўваюць авіяносец і 20 мільёнаў даляраў экстранай гуманітарнай дапамогі Філіпінам, дзе больш за 10 тысяч чалавек сталі ахвярамі тайфуну «Хаянь».
Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Польскія ўлады прызналі незаконнай найбуйнейшую дэманстрацыю з нагоды Дня незалежнасьці Польшчы, які адзначаецца 11 лістапада.
11 лістапада ў Мазырcкім раённым судзе распачаўся разгляд пазову звольненага мэханіка цэху № 12 нафтаперапрацоўчага заводу, сябра незалежнага прафсаюзу Івана Шабана да начальніка ўчастку Алега Шкурко за нанясеньне лёгкіх цялесных пашкоджаньняў. Сінякі на грудзях і руцэ зафіксавала судмэдэкспэртыза.
Госьць эфіру – журналіст радыё «Свабода» Віталь Цыганкоў.
Сёньня, едучы зранку ў тралейбусе на працу, я нарэшце ідэнтыфікаваў для сябе найбольш пазнавальны і характэрны водар Беларусі. Гэта – ранішні кіславаты пах мужчынскага перагару.
Загрузіць яшчэ