Абрад правёў сьвятар Міхаіл Стэцюк. З грамадзкай ініцыятывы на месцы пахаваньня ўсталяванае надмагільле з прозьвішчамі загінулых і праваслаўны крыж.
У сьнежні Аляксандар Лукашэнка мусіць зацьвердзіць праект рэканструкцыі стадыёну «Дынама» — праз год пасьля таго, як там пачаўся дэмантаж трыбунаў і абсталяваньня.
Такім чынам Алесь Масюк спрабуе дамагчыся ад слонімкіх уладаў дазволу на правядзеньне пікету ў абарону правоў жыхароў Слонімскага раёна свабодна афармляць падпіску на рэгіянальную «Газету Слонімскую»
Сёлетні год стаў годам разьвітаньня зь яшчэ некалькімі блізкімі і дарагімі асабіста для журналістаў Свабоды людзьмі.
Мой артыкул «Беларускія ахвяры лінкора „Новарасійск“» застаўся незавершаны, паколькі ў ім не былі падрабязна прадстаўленыя вэрсіі прычыны гібелі карабля, які забраў з сабою шмат жыцьцяў.
Госьць эфіру – галоўны рэдактар часопісу «Архэ» Валер Булгакаў.
На месцы катастрофы пасажырскага «Боінга» ў аэрапорце Казані знойдзеныя бартавыя самапісцы.
Ці ёсьць там людзі, невядома, — паведаміў прэс-сакратар МНС па Менску Віталь Дэмбоўскі.
Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа стала аб'ектам шырокамаштабнай DDoS-атакі (ад ангельскага Distributed Denial of Service – разьмеркаваная адмова ў абслугоўваньні).
Грамадзкай арганізацыі «Пэрспэктыва» адмоўлена ў арэндзе памяшканьня для правядзеньня сходу прадпрымальнікаў.
У Магілёве праз узьвядзеньне гіпэрмаркету хаты двух дзясяткаў сямей апынуліся ў атачэньні будаўнічых пляцовак. Людзей запэўнівалі, што адселяць да 1 верасьня, але не зрабілі гэтага. Звароты да чыноўнікаў не дапамагаюць. Людзі рыхтуюцца сустрэць зіму ў старых дамах, бяз паліва, пасярод будоўлі.
Ірына Емяльянчыкава з Гомеля, маці забітай студэнткі Наташы Емяльянчыкавай, атрымала 17 лістапада вызначэньне Вярхоўнага суду на адмену сьмяротнага пакараньня забойцу дачкі — Аляксандру Грунову. Яна шакаваная такім рашэньнем.
У якіх умовах трымаюць і як лечаць тых, каго суды накіравалі лячыцца ад алькагалізму ў так званыя «лячэбна-працоўныя прафілякторыі (ЛПП)?
Экс-прэтэндэнт у кандыдаты на пасаду прэзыдэнта на выбарах 2010 года Сяргей Рыжоў заявіў, што 16 лістапада быў жорстка зьбіты ў віцебскім мэдвыцвярэзніку.
Швэдзкая праваабарончая арганізацыя «Östgruppen» распачала інтэрнэт-праект «Адважвацца — думаць — гаварыць».
Апанэнты рэктара Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту Анатоля Міхайлава з плятформы «За новы ЭГУ» выступілі з крытыкай прапанаванага кіраўніком ВНУ пляну рэформ.
БХД ладзіць маратон салідарнасьці з ксяндзом Лазарам.
Стваральнікі заклікаюць нашчадкаў ахвяр канцлягера ў Трасьцянцы, што пад Менскам, падаваць прозьвішчы загіблых там для належнага ўшанаваньня іх памяці.
Вышэйшы гаспадарчы суд адхіліў пазоў выдавецтва «ЛогвінаЎ» да Міністэрства інфармацыі.
Вязьні Акрэсьціна сьцьвярджаюць, што турма перапоўненая так званымі асацыяльнымі элемэнтамі, якіх забіраюць, каб потым накіраваць ў ЛТП і ачысьціць Менск да чэмпіянату па хакеі.
Два мае калегі паспрачаліся. Адзін сказаў, што ў 1994 годзе паразу пацярпеў БНФ. Іншы яму запярэчыў і сказаў, што тады паразу пацярпела беларуская нацыя. А я сядзеў і думаў, што тут для мяне якраз tertium datur. На маю думку, у 1994 годзе тактычную паразу пацярпела беларуская нацыянальная ідэя.
Сярод загінулых у авіякатастрофе ў Казані - сын прэзыдэнта Татарстана Рустама Мініханава - Ірэк і кіраўнік упраўленьня ФСБ Расеі па Татарстану Аляксандар Антонаў.
Падзеі і даты гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Беларускія эколягі падтрымалі арыштаваных у Расеі актывістаў «Грынпіс». Каля 20 чалавек падпісалі пэтыцыю ў іх абарону на дабрачынным вечары, які адбыўся ў Менску.
18 лістапада ў Вышэйшым гаспадарчым судзе Беларусі пачнецца разгляд пазову выдавецтва «Логвінаў» да Міністэрства інфармацыі.
У Віетнаме асуджаныя да сьмяротнага пакараньня былы банкір і яго партнэр па бізнэсу — за прысваеньне 25 мільёнаў долараў. Пра прысуд суду, вынесены ў пятніцу ў горадзе Хашымін, дзелавым цэнтры паўднёвага Віетнама, сёньня паведамілі віетнамскія дзяржаўныя СМІ.
Эўразьвяз разьлічвае пачаць перамовы з Беларусьсю пра аблягчэньне візавага рэжыму, заявіў дырэктар дэпартамэнту па пытаньнях краін Усходняй Эўропы, Паўднёвага Каўказу і Цэнтральнай Азіі генэральнага дырэктарата ЭЗ па зьнешніх адносінах Гунар Віганд.
Міністар транспарту Польшчы Славамір Новак, які зьяўляецца палітычным паплечнікам прэм’ер-міністра Дональда Туска, у пятніцу сышоў у адстаўку — у сувязі з падазрэньнямі ў парушэньні закона.
На захадзе Кабула некалькі чалавек загінулі пры выбуху, які быў учынены сьмяротнікам каля месца, дзе на будучым тыдні зьбярэцца Ўсеаўганскі савет старэйшын, які абмяркуе праект пакта бясьпекі з ЗША.
Як паведаміў Свабодзе кіраўнік партыі БНФ Аляксей Янукевіч, Слуцкі райвыканкам дазволіў правядзеньне мітынгу ў Слуцку ў нядзелю 24 лістапада, ад 14 да 15-ай гадзіны на гарадзкім стадыёне.
30-гадовы смаргонец Арцём Фрэнкель некалькі апошніх гадоў ходзіць у мора. Праўда, з марской справай ягоны занятак мае сувязь ускосную — Арцём грае ў музычных калектывах на круізных ляйнэрах.
Апанэнты адміністрацыі называюць гэта «імкненьнем закруціць гайкі і заткнуць раты».
Тэрмін часовага знаходжаньня іншаземцаў, якія не бяруць удзел у Алімпійскіх гульнях і прыбылі ў бязьвізавым парадку, ня можа быць большым за 30 сутак.
У сталіцы Лібіі горадзе Трыпалі ахвярамі страляніны, усчатай баевікамі па натоўпе пратэстоўцаў, стаў 31 чалавек. Больш за дзьвесьце — параненыя.
Раней было вядома, што Аляксандр Малчанаў намагаецца пераехаць у Менск і там знайсьці працу, але для гэтага трэба было атрымаць дазвол міліцыі, дзе Аляксандр Малчанаў стаіць пад прафіляктычным наглядам. З чым зьвязаны перамены?
Прысуд былому палітвязьню, маладафронтаўцу Ўладзю Яроменку — 3 месяцы арышту за парушэньне ўмоваў прафіляктычнага нагляду — паводле Менскага гарадзкога суду ўступіў у сілу з 12 лістапада. Чаму Яроменка дагэтуль не накіравалі ў вязьніцу?
Мікалая Аўтуховіча пазбавілі спатканьня з маці, але прынялі ў яе харчовую перадачу для сына.
Так сьцьвярджаюць удзельнікі праграмы — былыя асуджаныя, сваякі зьняволеных, праваабаронцы.
Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Што азначае намер уладаў увесьці падатак на дармаедаў і падатак на карыстаньне аўтамабілем? Няўжо эканамічны стан настолькі кепскі, што ўлады гатовыя прымаць такія непапулярныя рашэньні і не баяцца нэгатыўнай рэакцыі насельніцтва? На гэтыя пытаньні адказвае дырэктар па дасьледаваньнях Лібэральнага клюбу Яўген Прэйгерман.
Госьць «Свабоды» — маладафронтавец Міхась Мускі, які сёньня вярнуўся з войска. Ён праходзіў тэрміновую службу ў вайсковай частцы № 44540 у Лапічах.
Праваабарончы цэнтар «Вясна» запатрабаваў ад уладаў неадкладна вызваліць дырэктара прыватнай культурна-асьветніцкай установы «Платформ інавэйшн» Андрэя Бандарэнку і спыніць адміністратыўны перасьлед праваабаронцы.
Аляксандар Лукашук выбірае: што пачытаць на svaboda.org за мінулы тыдзень. Напярэдадні выходных мы будзем нагадваць, якія, на нашу думку, арыгінальныя матэрыялы Свабоды варта прачытаць, перачытаць, пракамэнтаваць, паслаць сябрам...
Газэта выходзіць накладам 299 асобнікаў і асьвятляе найбольш вострыя праблемы памежнага рэгіёну.
Нашым госьцем будзе маладафронтавец Міхась Мускі, які сёньня вярнуўся з войска. Мускага забралі ў войска з-пад арышту, ён лічыў свой прызыў незаконным і адмовіўся прымаць вайсковую прысягу.
15 лістапада судзьдзя Мазырcкага раённага суду Вячаслаў Кугейка адхіліў пазоў звольненага мэханіка нафтаперапрацоўчага заводу, сябра незалежнага прафсаюзу Івана Шабана да начальніка ўчастку Алега Шкурко за нанясеньне лёгкіх цялесных пашкоджаньняў.
Урад з 1 сьнежня ўводзіць тэхрэглямэнт Мытнага саюзу па бясьпецы прадукцыі лёгкай прамысловасьці. Пра гэта заявіў віцэ-прэм’ер Пётар Пракаповіч у Менску на сустрэчы з прадстаўнікамі прадпрымальніцкіх структураў.
У менскім касьцёле сьвятых Сымона і Алены адбылася другая агульнабеларуская сустрэча сьвятароў. Яна была прысьвечаная завяршэньню Году веры, абвешчанага летась у Ватыкане. Ад імя папы Рымскага Францішка душпастыраў вітаў апостальскі нунцый у Беларусі Клаўдыё Гуджэроцьці.
Загрузіць яшчэ