Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Львове разьвіталіся з загінулымі ад расейскага ракетнага ўдару. Сярод іх маці з трыма дочкамі. Фота


Пахаваньне загінулых жанчын зь сям'і Базылевічаў, Львоў,
6 верасьня 2024
Пахаваньне загінулых жанчын зь сям'і Базылевічаў, Львоў, 6 верасьня 2024

У Львове 6 верасьня сотні людзей прыйшлі разьвітацца з чатырма чальцамі сям’і Базылевічаў — 43-гадовай Яўгеніяй і трыма яе дочкамі: 21-гадовай Ярынай, 18-гадовай Дар’яй і 7-гадовай Эміліяй.

Яны загінулі падчас расейскага ракетнага ўдару 4 верасьня. З усёй сям’і выжыў толькі мужчына.

Разьвітаньне пачалося з малебну ў Петрапаўлаўскай царкве.

«Мы з Дарусяй знаёмыя з 2-й клясы. Яна была неверагодная. Яе сям’я таксама была неверагодная. Яна была асаблівая і сьмелая, ішла наперад, нягледзячы на страх. Яна была маёй бліжэйшай сяброўкай», — кажа Эрыка Джымшыяшвілі, сяброўка загінулай 18-гадовай Дарыны.

«Яўгенія — дачка майго аднаклясьніка Ігара, майго лепшага сябра. Іх сьмерць для нас — вялікі шок. Гора, бо нянавісьць і злосьць пастаянна прысутнічаюць у стаўленьні да нашага ворага», — кажа знаёмы сям’і Яраслаў Грыбальскі.

Пасьля нападу расейцаў на Львоў у сям’і Базылевічаў застаўся жывы толькі Яраслаў — муж і бацька. Яго жонка Яўгенія і тры іх дачкі — Ярына, Дарына і Эмілія — загінулі ва ўласным доме. Пахавалі сям’ю на Лычакаўскіх могілках.

Сям'я Базылевічаў
Сям'я Базылевічаў

Таксама сёньня ў Львове разьвіталіся яшчэ з двума загінулымі — Ірынай Дзямідавай і Юрыем Арабскім.

Каля пятай гадзіны раніцы 4 верасьня Расея нанесла камбінаваны ўдар па Львову ракетамі і бесьпілётнікамі «Шахэд». Загінулі сем чалавек, зь іх шэсьць — у доме, дзе жылі.

Мэдычная дапамога спатрэбілася 64 жыхарам, у тым ліку васьмярым дзецям.

Сёньня стан 10 пацярпелых застаецца цяжкім.

20 будынкаў у Львове знаходзяцца ў цяжкім стане ў выніку расейскіх абстрэлаў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG