Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Я вельмі ганаруся сабой». Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка ўпершыню ўзяла тытул на US Open


Арына Сабаленка пасьля перамогі на US Open
Арына Сабаленка пасьля перамогі на US Open

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка, абгуляўшы амэрыканку Джэсіку Пегулу (7:5, 7:5), узяла тытул на Адкрытым чэмпіянаце ЗША US Open.

З тытулаў «Вялікага шлема» Сабаленка да гэтага брала толькі Australian Open у 2023 і 2024 гадах.

«Трыбуна» цытуе словы Арыны Сабаленкі пасьля перамогі:

— Я памятаю ўсе цяжкія паразы апошніх гадоў. І гэта лёгка сказаць, але нельга здавацца — трэба працягваць марыць і працягвацца працаваць. Калі ты працуеш і ахвяруеш усім дзеля мары, то аднойчы ты яе ўвасобіш. Я вельмі ганаруся сабой. Ніколі так не гавару. Але я вельмі ганаруся. Ганаруся камандай, якая разам са мной пераадолела ўсе цяжкія сітуацыі, каб заваяваць гэтыя цудоўныя трафеі. Іх падтрымка для мяне ўсё. Вы — мая сям’я. Я не магу ўявіць сваё тэніснае і асабістае жыцьцё бяз вас. Я вельмі люблю вас. Я ня часта гэта кажу, але часам кажу — я так вас люблю. Дзякуй за тое, што вы — гэта вы.

Як піша спартовы партал «Трыбуна», «для падпісанткі за рэжым перамога на гэтым турніры стала першай у кар’еры».

Аляксандар Лукашэнка раніцай 8 верасьня павіншаваў Сабаленку, зьвярнуўшыся да яе на «ты»:

«У напружаных паядынках зь лідэрамі сусьветнага рэйтынгу ты праявіла ўсе свае найлепшыя спартовыя якасьці. Дзе б ні праходзілі спаборніцтвы, упэўнены, ты адчуваеш энэргію і гарачую падтрымку родных заўзятараў», — гаворыцца ў віншаваньні, якое цытуе БелТА.

  • Арына Сабаленка зазнала вострую крытыку за сваю палітычную пазыцыю, а менавіта за падтрымку палітыкі Аляксандра Лукашэнкі на радзіме і маўчаньне адносна расейскай ваеннай агрэсіі ва Ўкраіне.
  • Украінскія тэнісісткі пасьля матчаў адмаўляліся ціснуць Сабаленцы руку. Яна ж заяўляла, што супраць вайны, але ні на што паўплываць ня можа. Пазьней Сабаленка заявіла, што цяпер ужо не падтрымлівае дзеяньні Лукашэнкі. Арганізатары «Ралян Гарос» абаранялі Сабаленку ад пытаньняў пра палітыку і вайну. Яна ж сама казала, што ня мае камэнтароў на пытаньні такога парадку і гатовая размаўляць толькі пра тэніс.
  • У 2020 годзе Сабаленка пасьля народных пратэстаў супраць дыктатуры на радзіме падпісала ліст у падтрымку Лукашэнкі і паўдзельнічала зь ім у балі на Новы 2021 год.
  • Калі пачалася вайна ва Ўкраіне, Сабаленка паабяцала ў адказ на пытаньне журналістаў надзець жоўта-блакітную бутаньерку ў падтрымку Ўкраіны, але не зрабіла гэтага і расейскую агрэсію не асудзіла, абмяжоўваючыся толькі фразамі, што яна «супраць вайны».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG