Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу 6 верасьня: палітзьняволенаму футбольнаму фанату павялічылі тэрмін яшчэ на 1,5 года


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У Беларусі працягваюць цэлымі сем’ямі затрымліваць людзей за пратэсты супраць дыктатуры.

Тамазу Піпія павялічылі тэрмін яшчэ на паўтара года

Тамазу Піпія, які адбывае тэрмін у наваполацкай калёніі № 1, дадаткова прысудзілі яшчэ 1,5 года зьняволеньня, паведаміў праваабарончы цэнтар «Вясна».

Новы суд над палітвязьнем адбыўся ў Наваполацку 5 верасьня. Судзьдзя Тацяна Хрыпач прызнала маладога чалавека вінаватым паводле 411-га артыкулу КК аб злосным непадпарадкаваньні патрабаваньням адміністрацыі папраўчай установы.

Тамазу Піпія 30 гадоў, ён заўзятар футбольнага клюбу «Партызан» (Менск). Тамаза затрымалі ў верасьні 2020 году і амаль праз год асудзілі за нібыта арганізацыю масавых беспарадкаў. У калёніі Тамаз Піпія шмат разоў трапляў у ШЫЗА, перад цяперашнім судом ён знаходзіўся ў ПКТ. Паводле праваабаронцаў, два апошнія месцы ад яго не было лістоў.

Старэйшы брат Тамаза Цімур Піпія таксама прызнаны палітвязьнем, ён асуджаны на 6 гадоў і 3 месяцы зьняволеньня паводле некалькіх артыкулаў КК уключна з 342-м пра «дзеяньні, які груба парушаюць грамадзкі парадак».

Вядома, што нядаўна ад анкалёгіі памерла маці братоў Піпія. Апошні раз Тамаз і Цімур бачылі маці ўвесну, падчас спатканьняў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG