Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларус спрабаваў вывезьці зь Літвы аўтамабіль Opel, скрадзены ва Ўкраіне на пачатку вайны


Аўтамабіль Opel Mokka, які беларус спрабаваў вывезьці зь Літвы
Аўтамабіль Opel Mokka, які беларус спрабаваў вывезьці зь Літвы

Літоўскія памежнікі на кантрольна-прапускным пункце «Меднікі» затрымалі аўтамабіль Opel Mokka, які ўкраінскія праваахоўнікі ў сакавіку 2022 году абвясьцілі ў вышук як скрадзены. Пазадарожнікам кіраваў грамадзянін Беларусі, паведамляе літоўская мытня.

Увечары 23 верасьня літоўскія памежнікі спраўдзілі дакумэнты ў аўтамабіля Opel Mokka і ягонага кіроўцы, які выяжджаў зь Літвы ў Беларусь, у пункце пропуску «Меднікі». Аўтамабілем 2022 году выпуску з польскімі нумарамі кіраваў 42-гадовы грамадзянін Беларусі.

Падчас праверкі памежнікі выявілі, што аўтамабіль абвясьцілі ў вышук як скрадзены больш за 2 гады таму ўкраінскія праваахоўнікі — яшчэ ў сакавіку 2022 году, на пачатку поўнамаштабнага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну.

Кіроўца растлумачыў, што літаральна 13 верасьня ён атрымаў права кіраваньня пазадарожнікам Opel Mokka тэрмінам на адзін год ад 36-гадовага грамадзяніна Румыніі, які, паводле натарыяльна заверанай даверанасьці, значыцца ўладальнікам аўтамабіля. Беларус сьцьвярджаў, што ня ведаў пра тое, што машына ў вышуку.

Па факце набыцьця або збыту маёмасьці, здабытай злачынным шляхам, пачалі дасудовае расьсьледаваньне. Кіроўцу-беларуса дапыталі ў якасьці сьведкі і адпусьцілі.

Аўтамабіль Opel Mokka часова захоўваецца на Віленскім памежным участку.

  • Зь першых дзён вайны ў гарадах Беларусі пачалі заўважаць цывільныя аўтамабілі са знакам «V», найбольш на Гомельшчыне, пры гэтым на машынах практычна заўсёды адсутнічалі дзяржаўныя нумары. Паралельна з гэтым маніторынгавая група праекту «Беларускі Гаюн» пачала атрымліваць усё больш паведамленьняў ад жыхароў Украіны з просьбай знайсьці іхныя аўтамабілі, якія скралі расейскія салдаты-марадэры з часова акупаваных тэрыторый. На некаторых фота аўтамабіляў, зробленых у Беларусі, украінцы апазнавалі свае скрадзеныя машыны.
  • Таксама з сакавіка-красавіка 2022 году ў сацсетках зьявіліся ролікі нападаў расейскіх салдат на прадуктовыя крамы ва Ўкраіне і фатаздымкі расейскіх салдат-марадэраў, якія цягнулі бытавую тэхніку з украінскіх дамоў. Шырока разышлося відэа, дзе расейскія вайскоўцы адпраўляюць пасылкі з тэхнікай і рэчамі праз мазырскае аддзяленьне кур’ерскай службы ў Рубцоўск, Маскву, Чыту, Омск, Новасібірск, Бірабіджан.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG