Вучэньні «Звод Віціса» («Vytis Skliautas 2024»), якія будуць праходзіць 23–26 верасьня, каардынуюць Нацыянальны цэнтар крызіснага кіраваньня і Дэпартамэнт мабілізацыі і грамадзянскага супраціву пры Міністэрстве абароны Літвы.
«Мы прывыклі, што армія на вучэньнях правярае сваю боегатоўнасьць. Аднак ня менш важна [...] праверыць, як будуць дзейнічаць літоўскія ўстановы ў выпадку пагрозы. [...] Гэтыя вучэньні закліканыя праверыць падрыхтоўку дзяржавы да мабілізацыі, калі неабходна забясьпечыць бесьперапыннасць жыцьцёва важных функцый дзяржавы, клопат пра кожнага члена нашага грамадзтва, а таксама дапамагчы Ўзброеным сілам. Пасьля ацэнкі выяўленых праблем і слабых месцаў мы будзем удасканальваць і ўмацоўваць сыстэму мабілізацыі», — заявіла кіраўніца ўраду Літвы Інгрыда Шыманіце.
У часе вучэньняў адпрацуюць узаемадзеяньне з муніцыпалітэтамі, сыстэмай нацыянальнай абароны, працэс мабілізацыі рэсурсаў, неабходных для абароны, таксама іх супрацу з грамадзтвам і камэндатурамі.
Падчас вучэньняў будуць адпрацоўваць узаемадзеяньне з муніцыпалітэтамі, сыстэмай нацыянальнай абароны, мабілізацыю рэсурсаў, неабходных для абароны і арганізацыі муніцыпальнай дзейнасьці, іх працу з грамадствам, узаемадзеяньне з камэндатурамі, эвакуацыя грамадзян у Літве, а таксама ў выпадку вялікіх плыняў уцекачоў зь іншых краін Балтыі.
Ва Ўзброеных сілах Літвы ўдакладнілі, што ў Вільні вучэньні будуць праходзіць і ў цёмны час, з выкарыстаньнем імітацыі боепрыпасаў.
24 верасьня ў Клайпедзе адбудуцца вучэньні «Гаспадар буры 2024» («Audros šeimininkas 2024»), у часе якіх адпрацуюць эвакуацыю экіпажу і пасажыраў судна «Šakiai». Жыхароў гораду папярэдзілі аб вялікай актыўнасьці вайсковых і цывільных сіл, а таксама вайсковай авіяцыі.
Сёлета ў ліпені міністарка ўнутраных спраў Літвы Агне Білатайце заявіла аб распрацоўцы пляну масавай эвакуацыі насельніцтва на выпадак вайны.
Літва пачала больш пільна займацца пытаньнямі вайсковай і цывільнай абароны пасьля пачатку расейскага ваеннага ўварваньня ва Ўкраіну.
Сёлета ў сакавіку Дэпартамэнт дзяржаўнай бясьпекі Літвы вызначыў патэнцыйныя пагрозы для сваёй краіны з боку Беларусі, Расеі і Кітаю.
Форум