Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Наша Ніва»: Памёр панк-музыка Віктар «Мао» Жаркевіч, якога губазікаўцы прымушалі несьці дзьверы ад лядоўні


Віктар «Мао» Жаркевіч (у цэнтры).
Віктар «Мао» Жаркевіч (у цэнтры).

Віктар Жаркевіч, піша выданьне, быў вакалістам Hate to state, адной зь першых палітычных панк-бандаў Беларусі. Віктару быў 51 год.

У верасьні 2022 году Жаркевіча затрымліваў ГУБАЗіК. Падчас затрыманьня, піша «Наша Ніва», Віктара моцна зьбілі. Аб яго галаву зламалі патэльню і змусілі цягнуць на сабе ў аддзяленьне дзьверы ад лядоўні, на якія былі налепленыя панк-рокерскія і анархісцкія налепкі і магніты за розныя гады.

Сябры музыкі кажуць, што яго здароўе і маральны стан моцна падарвалі 30 сутак на Акрэсьціна. Пасьля выхаду з-за кратаў ён скардзіўся на болі.

Жаркевіча звольнілі з працы на будоўлі і, прынамсі ў першы час, ня бралі на новую праз палітычныя абвінавачаньні. Віктар перабіваўся выпадковымі заробкамі і часта скардзіўся сябрам на праблемы са здароўем.

Віктар «Мао» Жаркевіч памёр 22 верасьня 2024 году ў сваёй кватэры ў Менску. Па зьвестках знаёмых, ня вытрымала сэрца.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG