Дата дня
24 верасьня 2001 году пачалася кругласутачная вахта памяці ў Курапатах супраць будаўніцтва кальцавой дарогі празь месца масавых расстрэлаў сталінскіх часоў. Яна працягвалася 250 дзён, штодня выходзілі рэпартажы Свабоды, якія сталі асновай кнігі «Дарога праз Курапаты».
Гэты дзень у гісторыі
622 — прарок Мухамэд перасяліўся з Мэкі ў Мэдыну.
768 — Карл Вялікі каранаваны як першы кароль франкаў.
1852 — француз Анры Жыфар зьдзейсьніў першы палёт на дырыжаблі.
1993 — заключанае пагадненьне пра вывад расейскіх войскаў зь Беларусі.
2002 — зьявіўся часопіс «Дзеяслоў».
2020 — Кіраўнік дыпляматыі Эўразьвязу Жузэп Бурэль заявіў, што не прызнае Лукашэнку легітымным прэзыдэнтам Беларусі і чакае новых выбараў.
У гэты дзень нарадзіліся
1641 — Станiслаў Незабiтоўскi, дзяяч рэфармацыі і мэмуарыст.
1711 — Антоні Эразм Валовіч, дзяржаўны і рэлігійны дзяяч ВКЛ і Польшчы.
1815 — Габрыэля Пузына, паэтка, пісьменьніца і мэмуарыстка.
1821 — Цыпрыян Каміль Норвід, польскі паэт.
1893 — Паўліна Мядзёлка, беларуская артыстка, пэдагог, мэмуарыстка.
1896 — Фрэнсіс Скот Фіцджэральд, амэрыканскі пісьменьнік.
1958 — Сяргей Чыгрын, паэт, літаратуразнавец, гісторык, краязнавец, журналіст, калекцыянэр.
1969 — Юры Гумянюк, паэт і празаік.
1983 — Ігар Аліневіч, вядомы беларускі анархіст, палітвязень.
У памяці
1534 — Міхал Глінскі, князь, дзяржаўны і вайсковы дзяяч ВКЛ, мяцежнік (памёр у маскоўскай вязьніцы).
1621 — Ян Караль Хадкевіч, вайсковы і дзяржаўны дзяяч ВКЛ, вялікі гетман літоўскі.
1986 — Філафей (Уладзімер Нарко), герарх Беларускай праваслаўнай царквы (БАПЦ).