Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пад Менскам гарыць сьмецьцевы палігон


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Днём 24 верасьня ў Менскім раёне каля вёскі Кіршы загарэўся палігон цьвёрдых бытавых адходаў. Пажар дасюль не патушылі.

МНС Беларусі паведаміла пра тое, што ратавальнікі тушаць пажар на звалцы ў 16.43 24 верасьня. На гэты час, паводле ратавальнікаў, плошча пажару складала 400 квадратных мэтраў.

Пажар дасюль не ліквідавалі. Па стане на 20.47 на месцы працавалі 7 адзінак тэхнікі МНС і больш за 20 — суб’ектаў гаспадараньня, паведамляе МНС.

Раней МНС абвясьціла на 24-25 верасьня штармавое папярэджаньне ў сувязі з надзвычайнай пажарнай небясьпекай на большай частцы тэрыторыі Віцебскай, Гомельскай і Магілёўскай абласьцей.

Паводле апошняй апэратыўнай зводкі МНС, за содні з 06.00 23 верасьня да 6.00 24 верасьня ў Беларусі ліквідавалі 4 лясныя пажары на агульнай плошчы 2,379 га, 3 тарфяныя пажары агульнай плошчай 0,048 га і 25 пажараў травы і кустоўя на агульнай плошчы 3,964 га. Для ліквідацыі лясных пажараў (двух — у Берасьцейскай вобласьці і па адным — у Гомельскай і Магілёўскай) агулам прыцягвалі 19 адзінак тэхнікі і 43 чалавекі.

За гэты дзень на пажарах у Беларусі загінулі тры чалавекі, яшчэ адзін чаалвек быў траўмаваны.

5 дзён таму, 19 верасьня, гарэў сьмецьцевы палігон пад Гомлем.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG