Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі колькасьць інфікаваных каранавірусам перавысіла 490 тысяч чалавек


Цырульнік працуе ў абарончай масцы ў Маскве.
Цырульнік працуе ў абарончай масцы ў Маскве.

Паводле дадзеных на 10 чэрвеня, за апошнія суткі ў Расеі зафіксавалі 8404 новыя выпадкі каранавіруснай інфэкцыі. Усяго з пачатку распаўсюджваньня COVID-19 заразіліся 493 657 чалавек, паведамляе апэратыўны штаб.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

За дзень да гэтага расейскія мэдыкі зарэгістравалі 8595 новых выпадкаў.

Выздаравелі 10 386 чалавек за суткі, усяго — 252 783 чалавекі.

За мінулыя суткі ад каранавірусу памерлі 216 чалавек (антырэкорд колькасьцю 232 сьмерці быў зафіксаваны 29 траўня). Усяго з моманту пачатку эпідэміі ў Расеі памерлі 6358 чалавек з COVID-19.

У Маскве за суткі мэдыкі знайшлі 1195 новых выпадкаў інфікаваньня каранавіруснай інфэкцыяй, агульная колькасьць дасягнула 199 785. Такім чынам, сутачны прырост выяўленых выпадкаў дасягнуў мінімуму пачынаючы з 11 красавіка, калі было зафіксавана 1306 новых выпадкаў каранаврусу. Сутачны максымум выяўленых выпадкаў у Маскве прыпадае на 7 траўня — 6703.

За суткі праведзена 290,6 тысячы тэстаў на каранавірус, паведаміў Расспажыўнагляд. Усяго за час эпідэміі зроблена 13,5 мільёна лябараторных дасьледаваньняў.

  • Расея застаецца на трэцім месцы ў сьвеце паводле хуткасьці распаўсюджваньня каранавірусу пасьля ЗША (1,97 мільёна) і Бразыліі (739,5 тысячы). На чацьвёртым месцы Вялікабрытанія з 289 тысячамі тых, хто захварэў, аднак у бліжэйшыя два-тры дні яе можа апярэдзіць Індыя (276 тысяч, прырост за суткі — 10,2 тысячы).

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG