Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тры памылкі Сусьветнай арганізацыі здароўя


Парады, рэкамэндацыі і ацэнкі Сусьветнай арганізацыі здароўя (САЗ) часам не пасьпявалі за хуткім разьвіцьцём навуковых дасьледаваньняў каранавіруснай інфэкцыі. Гэтак сьцьвярджаюць экспэрты і навукоўцы, цытаваныя выданьнем The New York Times.

Пандэмія каранавірусу ў Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі​

У чым САЗ не пасьпявала за навукай? Што казала ня так, як ёй падказвалі навукоўцы? Тры найважнейшыя рэчы:

  • На думку САЗ, перадача каранавірусу людзьмі без сымптомаў «вельмі рэдкая». Гэткая заява ад чыноўніцы САЗ прагучала яшчэ і на гэтым тыдні. Пасьля рэакцыі дасьледчыкаў САЗ назвала заяву «непаразуменьнем». Паводле некаторых дасьледаваньняў, колькасьць перадач каранавірусу носьбітамі, якія не выяўляюць сымптомаў інфэкцыі, можа дасягаць 35–40%.
  • САЗ да апошняга марудзіла з выразнай рэкамэндацыяй насіць маскі для шырокай грамадзкасьці, заяўляючы, што доказаў таго, што яны засьцерагаюць ад перадачы вірусу, замала. Тым часам практычна ўсе навукоўцы і ўрады ўжо некалькі месяцаў рэкамэндавалі маскі як адзін са сродкаў барацьбы з інфэкцыяй.
  • САЗ неаднаразова заяўляла, што дробныя паветраныя кроплі або аэразолі не зьяўляюцца істотным фактарам распаўсюду пандэміі, хоць, паводле навукоўцаў, усё большая колькасьць дасьледаваньняў сьведчыць пра тое, што яны могуць быць такім фактарам.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG