Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Віцебску ад каранавірусу памерла 42-гадовая мэдсястра


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

12 чэрвеня ў Віцебску памерла мэдсястра Віцебскай гарадзкой клінічнай бальніцы хуткай мэдыцынскай дапамогі Натальля Анціпава. У яе быў каранавірус. Пра гэта Tut.by распавяла яе сястра Тацяна.

Натальля Анціпава працавала ў хірургічным аддзяленьні.

Жанчына памерла ў пятніцу, 12 чэрвеня. Прычынай сьмерці ў дакумэнтах, па словах яе сястры Тацьцяны, значыцца вострая рэсьпіраторная недастатковасьць.

«У яе была вірусная пнэўманія і каранавірус. Яна пайшла на бальнічны 29 мая, таму што дрэнна адчула сябе яшчэ на працы — напэўна, гэта было 27 мая. Прыйшла з працы і кажа: нешта мне неяк дрэнна, як пры прастудзе. А ў пятніцу [29 мая] у яе ўжо была тэмпэратура да 38 і яна выклікала лекара. Лекар прызначыў супрацьвірусныя прэпараты, антыбіётыкі дома піць, даў бальнічны і сказаў прыйсьці ў аўторак на прыём. Лепш не рабілася — і ў сераду Наташы зрабілі тэст на каранавірус і здымак. Там пнэўманія. Адразу далі накіраваньне ў „трэстаўскую“ бальніцу [Віцебская гарадзкая цэнтральная клінічная бальніца], шпіталізацыя была ў той жа дзень. 4 чэрвеня яе ўжо забралі ў БХМД. Што вынік тэсту станоўчы, мы даведаліся 5 чэрвеня. Наташа была ў рэанімацыі на ШВЛ, а ўчора памерла».

Натальлі Анціпавай было 42 гады. Па словах сястры, яна жыла разам з ёй і мамай і прапрацавала мэдсястрой каля 15 гадоў.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG