Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Усясьветны банк гатовы даць грошы на лячэньне COVID-19 і заклікае ўлады Беларусі забясьпечыць дыстанцыяваньне


Кіраўнік прадстаўніцтва Ўсясьветнага банку ў Беларусі Алекс Крэмэр
Кіраўнік прадстаўніцтва Ўсясьветнага банку ў Беларусі Алекс Крэмэр

Кіраўнік прадстаўніцтва Ўсясьветнага банку ў Беларусі Алекс Крэмэр заявіў, што банк гатовы даць грошы на лячэньне пацыентаў з COVID-19 у Беларусі, і заклікаў беларускія ўлады выконваць рэкамэндацыі Сусьветнай арганізацыі здароўя.

Усясьветны банк заклікае «адкласьці масавыя мерапрыемствы, скараціць фізычную прысутнасьць на працоўных месцах і ў навучальных установах, а таксама скараціць колькасьць перамяшчэньняў, якія ня носяць абавязковага характару».

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Акрамя таго, адзначыў Крэмэр, банк разглядае запыты ўраду «на фінансаваньне сацыяльнай абароны і прыватных прадпрыемстваў, бо ў цяперашні крызіс важна абараняць даходы простых людзей».

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG