Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навукоўцы знайшлі першы прэпарат, які зьмяншае сьмяротнасьць ад COVID-19


Навукоўцы з Оксфардзкага ўнівэрсытэту заявілі 16 чэрвеня, што яны вызначылі першы прэпарат, які зьмяншае сьмяротнасьць ад заражэньня каранавірусам.

Пандэмія каранавірусу ў Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі​

Прэпаратам аказаўся даволі танны стэроід — дэксамэтазон. Гэты лек зьменшыў сьмяротнасьць інфікаваных пацыентаў, якім рабілі штучную вэнтыляцыю лёгкіх, на траціну, а тых, якія атрымлівалі кісларод, — на 20 адсоткаў. Выпрабаваньні дэксамэтазону рабіліся на групе 6 тысяч пацыентаў, зь якіх 2 тысячы праходзілі штучную вэнтыляцыю лёгкіх або атрымлівалі кісларод.

Як мяркуецца, прэпарат можа аказацца вельмі карысным у бедных краінах, дзе шмат хворых на COVID-19. «Дэксамэтазон недарагі, і яго можна неадкладна выкарыстоўваць, каб ратаваць жыцьці ва ўсім сьвеце», — сказаў Пітэр Горбі з Оксфардзкага ўнівэрсытэту.

Мэт Гэнкак, міністар аховы здароўя Вялікай Брытаніі, заявіў, што лекары Нацыянальнай службы аховы здароўя пачнуць лячыць пацыентаў гэтым лекам ужо 16 чэрвеня. Ён дадаў, што ўрад пачаў запасацца дэксамэтазонам некалькі месяцаў таму і цяпер мае 200 тысяч дозаў.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG