Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Грузіі ўвялі штрафы за ненашэньне масак і за парушэньне правілаў самаізаляцыі


GEORGIA -- A Georgian Orthodox believer wearing a face mask attends a service celebrating Trinity Sunday in the Holy Trinity Cathedral in Tbilisi on June 7, 2020, as the country eases measures taken to curb the spread of the COVID-19 pandemic, caused by t
GEORGIA -- A Georgian Orthodox believer wearing a face mask attends a service celebrating Trinity Sunday in the Holy Trinity Cathedral in Tbilisi on June 7, 2020, as the country eases measures taken to curb the spread of the COVID-19 pandemic, caused by t

Парлямэнт Грузіі ў трэцім чытаньні зацьвердзіў папраўкі да Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях, якія прадугледжваюць штрафы за ненашэньне масак у закрытых памяшканьнях і ў грамадзкім транспарце.

Штраф за ненашэньне маскі падчас эпідэміі складзе 20 лары (6 даляраў), ён тычыцца і пасажыраў таксі. Уладальніку памяшканьня давядзецца заплаціць 500 лары (165 даляраў).

Міністэрства аховы здароўя Грузіі вызначыць, які тып маскі павінны насіць грамадзяне. У выпадку, калі чалавек ня можа насіць маску паводле стану здароўя, ён павінен атрымаць спэцыяльную даведку. Тым, хто ня можа дазволіць сабе купіць маску, дзяржава мае намер дапамагчы.

За парушэньне правілаў самаізаляцыі і карантыну таксама пагражае штраф: дзьве тысячы лары (670 даляраў) для фізычных асобаў і 10 тысячаў лары (3,3 тысячы даляраў) для юрыдычных асобаў.

Паўторнае парушэньне любога абмежаваньня, акрамя нашэньня масак, цягне крымінальную адказнасьць у выглядзе хатняга арышту на тэрмін ад шасьці месяцаў да двух гадоў або пазбаўленьне волі да трох гадоў.

Штрафы будуць дзейнічаць да 15 ліпеня.

Паводле дадзеных на 12 чэрвеня, у Грузіі на COVID-19 захварэлі 843 чалавекі, 13 пацыентаў памерлі.

Рэжым надзвычайнай сытуацыі дзейнічаў у Грузіі з 21 сакавіка, празь дзесяць дзён абмежаваньні сталі больш жорсткімі — у краіне ўвялі камэнданцкую гадзіну і забаранілі зьбірацца колькасьцю больш чым тры чалавекі. З 29 траўня ў Грузіі аднавіў працу грамадзкі транспарт, з 1 чэрвеня дазволілі працаваць крамам адзеньня. Рэстараны, гатэлі і пункты абмену валюты адкрыліся 8 чэрвеня, адноўленыя міжгароднія зносіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG