Падляскі аддзел памежнай варты Польшчы апублікаваў новы доказ таго, што беларускія вайскоўцы дапамагаюць мігрантам нелегальна перайсьці мяжу ЭЗ.
Сэнат Казахстану ўхваліў законапраект аб амністыі людзей, якія былі затрыманыя і арыштаваныя падчас масавых пратэстаў у студзені 2022 году. Пра гэта паведамляе Казаская служба Радыё Свабода. Па заявах распрацоўнікаў законапраекту, амністыя можа закрануць каля паўтары тысячы чалавек.
Супраць дырэктара кіроўнай кампаніі гандлёвай сеткі «Суседзі» завялі крымінальную справу аб бязьдзейнасьці службовай асобы (ч. 2 арт. 425 КК).
Пры загінулым іншаземцу не было ніякіх дакумэнтаў. Прычыну ягонай сьмерці высьвятляюць экспэрты.
Супрацоўнікі спэцслужбаў Ірану перашкодзілі пахаваньню ў краіне памерлага ў Бэрліне журналіста Рэзы Хагігатнэджада.
У Польшчы затрымалі фургон, загружаны беларускімі цыгарэтамі. Кіроўца спрабаваў уцячы, але польская памежная варта затрымала яго, прастрэліўшы шыны.
У Нарвэгіі затрымалі грамадзяніна Бразыліі, які падазраецца ў працы на расейскую выведку.
У Горадні двое падлеткаў, 14 і 15 гадоў, залілі вадой Вечны агонь ля помніка савецкім салдатам і партызанам.
Як паведаміла праская паліцыя, чалавека, які напаў на будынак амбасады, удалося затрымаць. Ён хацеў нагадаць грамадзкасьці пра злачынствы рэжыму Лукашэнкі і катаваньні, ужытыя супраць аднаго зь ягоных вязьняў — Ігара Аліневіча.
Падзеі 25 кастрычніка ў Беларусі, сьвеце і гісторыі
У Фінскай затоцы, у расейскіх тэрытарыяльных водах прыкладна за 40 кілямэтраў на паўднёвы захад ад Выбаргу, адбыліся 5 сэйсьмічных падзей нявызначанай прыроды.
Брытанскі пісьменьнік індыйскага паходжаньня Салман Рушдзі страціў зрок на адно вока, адна рука ў яго таксама стала недзеяздольнай. Пра наступствы нападу, які адбыўся ў жніўні, 23 кастрычніка паведаміў тэлеканал Sky News.
Надвячоркам у сыбірскім горадзе адбылася трагедыя з падзеньнем вайсковага самалёта на жылы квартал.
Завод знаходзіцца ў горадзе Перм. Пажар, які на ім адбыўся ўначы, ужо ня першы на прадпрыемстве.
Польскія памежнікі 19 кастрычніка выявілі на будоўлі жылых дамоў ва Ўроцлаве шасьцёх грамадзян Беларусі, якія працавалі там нелегальна, паведамляе памежная служба Польшчы.
Як стала вядома «Нашай Ніве», затрыманыя амаль усе топ-мэнэджары вядомай беларускай сеткі крамаў «Суседзі», а таксама прынамсі адзін з галоўных бэнефэцыяраў Вадзім Іванесаў.
Увечары 21 кастрычніка на прадпрыемстве «Гродна Азот» спынілі працу двух цэхаў: аміяк-3 і карбамід-3.
У размове са Свабодай былы афіцэр беларускага войска кажа, што галоўная праблема нават не ў раскраданьні вайсковай маёмасьці.
Пажар практычна цалкам зьнішчыў жыльлё для ўкраінскіх уцекачоў ад вайны ў нямецкай камуне Грос-Штрэмкендорф у зямлі Мэкленбург — Пярэдняя Памэранія.
Расейскі баявы зьнішчальнік выпусьціў ракету, знаходзячыся паблізу не забясьпечанага боекамплектам брытанскага самалёта-разьведчыка ў міжнароднай паветранай прасторы над Чорным морам.
У Беларусі затрымалі ўкраінскага шпіёна і двух завэрбаваных ім беларусаў, заявіў 20 кастрычніка старшыня Камітэту дзяржаўнай бясьпекі Іван Тэртэль.
Беларусаў працягваюць затрымліваць і арыштоўваць за іх грамадзянскую пазыцыю.
У Дзяржаўным дэпартамэнце ЗША заявілі, што ўстрывожаныя навінамі аб затрыманьні Дарʼі Лосік. Малалетняя дачка Дар’і і Ігара Лосікаў цяпер заходзіцца ў бабулі і дзядулі.
У інфармацыйнай прасторы Ўкраіны, Беларусі і іншых краін вайсковыя экспэрты і палітыкі абмяркоўваюць магчымасьць выкарыстаньня Расеяй ядзернай зброі для прарыву абароны ўкраінскіх сілаў.
Раніцай 19 кастрычніка ў Марыюпалі расейскія акупацыйныя ўлады пры дапамозе крана дэмантавалі мэмарыяльны знак, усталяваны ў 2004 годзе ў памяць аб ахвярах Галадамору 1932–1933 гадоў.
Паводле КДБ, паведамленьне «Нашай Нівы» аб тым, што за мяжу ўцёк спэцназавец з падразьдзяленьня «Альфа», не адпавядае рэчаіснасьці.
Паліцыя Даніі, у акваторыі якой адбылася аварыя на «Паўночным патоку – 1», заявіла аб чатырох розных участках меркаванага падрыву расейскага трубаправоду.
18 кастрычніка з акна шматпавярхоўкі выпаў маленькі хлопчык.
Малалетняя дачка Дар’і і Ігара Лосікаў цяпер заходзіцца ў бабулі і дзядулі.
Абставіны расстрэлу адных мабілізаваных іншымі на палігоне ў Белгарадзкай вобласьці Расеі, які адбыўся 15 кастрычніка, да гэтага часу дакладна невядомыя — як і колькасьць загінулых (афіцыйна паведамляецца аб 11).
За ноч ейскія ратавальнікі завяршылі разбор завалаў і знайшлі яшчэ 10 целаў, сярод загінулых трое дзяцей.
Улады прызналі «экстрэмісцкай» кнігу Сьвятланы Казловай «Аграрная палiтыка нацыстаў у Заходняй Беларусi: Плянаваньне. Забесьпячэньне. Ажыцьцяўленьне».
У горадзе Ейск у Краснадарскім краі вайсковы самалёт упаў на жылы дом, паведамляе «Медуза».
Асоба нападніка пакуль невядомая, яго не знайшлі. Дабратвор зьвязвае напад са сваёй прафэсійнай дзейнасьцю.
Камітэт дзяржкантролю паведаміў, што выявіў і спыніў факты неабгрунтаванага павышэньня цэн у сетках крамаў «Дабраном» і прыватных аптэках.
Сама меней 40 чалавек загінулі ў выніку буйной аварыі на шахце ў паўночнай частцы Турэччыны — у горадзе Амасра.
У твітэр-акаўнце «Блізкі космас» апублікавалі фатаграфію самалёта афрыканскага авіяперавозчыка Airlink з эмблемай «Белавія» на хвасьце.
Сайты некалькіх найбуйнейшых аэрапортаў ЗША сталі ў панядзелак аб’ектам кібэратак, крыніца якіх знаходзіцца на тэрыторыі Расеі. Пра гэта паведамляюць амэрыканскія СМІ са спасылкай на афіцыйныя асобы.
Офіс Вярхоўнага камісара у правах чалавека ААН запрашае асоб, групы і арганізацыі слаць ім інфармацыю і дакумэнтальныя пацьверджаньні, якія адносяцца да мандата разгляду пытаньня аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.
Нямецкі чыгуначны апэратар сказаў, што органы бясьпекі ўзялі на сябе расьсьледаваньне. Раней паведамлялася, што «тэхнічную няспраўнасьць» ліквідавалі.
Рух па Крымскім (Керчанскім) мосьце адкрылі для легкавых аўтамабіляў і аўтобусаў. Пра гэта паведаміў расейскі кіраўнік анэксаванага Крыму Сяргей Аксёнаў, перадае праект Радыё Свабода Крым. Рэаліі.
Сьледчы камітэт РФ заявіў, што ў выніку выбуху на Крымскім мосьце, паводле папярэдніх зьвестак, загінулі тры чалавекі.
Раніцай 8 кастрычніка на Крымскім мосьце разгарэўся пажар. Нацыянальны антытэрарыстычны камітэт РФ заявіў, што на мосьце адбыўся падрыў грузавога аўтамабіля. Паводле папярэдняй інфармацыі, загінулі тры чалавекі.
Беларускія службы працягваюць спробы пераправіць нелегальных мігрантаў праз зьнешнюю мяжу Эўразьвязу.
Гэтаю інфармацыю пацьвердзілі 6 кастрычніка некалькі крыніц у адміністрацыі арктычнага штату, блізкага да расейскай мяжы.
На паўночным усходзе Тайлянду 6 кастрычніка былы паліцыянт напаў са зброяй на дзіцячы садок, загінулі, паводле папярэдніх зьвестак, 34 чалавекі, у тым ліку ня менш за 22 дзіцяці, перадае газэта «Тайрат».
Спэцслужбы ЗША мяркуюць, што прадстаўнікі ўкраінскага ўраду санкцыянавалі тэракт пад Масквой у жніўні, у выніку якога загінула Дар’я Дугіна, дачка вядомага расейскага шавініста Аляксандра Дугіна.
Мантас Данелюс — літоўскі юрыст, які дапамагаў беларусам у Літве, а пасьля адкрыта прызнаўся ў супрацоўніцтве зь беларускім КДБ. Што пра яго кажуць беларускія арганізацыі.
Праваахоўнікі арыштавалі грамадзяніна Літвы Мантаса Данелюса, які падазраецца ў шпіянажы, пацьвердзілі у аўторак у паліцыі Літвы агенцтву BNS.
У выніку дарожна-транспартнага здарэньня пад Фаніпалем у Менскай вобласьці раніцай 4 кастрычніка пацярпелі пятнаццаць чалавек, у тым ліку жыхары Нямеччыны, паведаміла прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.
Загрузіць яшчэ