Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У расейскім Іркуцку самалёт упаў на жылы дом. ВІДЭА


Падзеньне самалёта ў Ейску 18 кастрычніка
Падзеньне самалёта ў Ейску 18 кастрычніка

Надвячоркам у сыбірскім горадзе адбылася трагедыя з падзеньнем вайсковага самалёта на жылы квартал.

Пасьля падзеньня ўзьнік моцны пажар. Папярэдне паведамляецца, што абодва пілёты, якія праводзілі трэніровачны палёт, загінулі. Дом, на які ўпаў вайсковы самалёт Су-30, быў двухпавярховым.

На месца прыбылі мэдыкі і ратавальныя службы.

Гэта ўжо другое падзеньня пасажырскага самалёта на жылы дом у Расеі за апошні тыдзень. Увечары 18 кастрычніка ў Ейску пацярпеў крушэньне бамбавік Су-34. Самалёт упаў на дзевяціпавярховы дом, у якім узьнік моцны пажар, людзі выскоквалі з вокнаў.

Мінабароны РФ тады назвала палёт вучэбна-трэнавальным і паведаміла, што ў самалёта загарэўся адзін з рухавікоў. Абодва пілёты катапультаваліся і выжылі. Па інфармацыі МНС, пажар адбыўся з-за разьліву паліва. Пазьней стала вядома, што загінулі 13 чалавек, у тым ліку трое дзяцей.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG