Падазраваны — былы супрацоўнік мясцовай паліцыі. Паведамляецца, што ён быў узброены агнястрэльнай зброяй і нажамі. Ён уварваўся ў будынак дзіцячага садка падчас ціхага часу.
Сьледчыя паведамілі таксама, што падазраваны забіў жонку і траіх сваіх дзяцей.
Прычыны здарэньня невядомыя. Паведамляецца, што падазраваны быў звольнены з паліцыі праз справу аб наркотыках.
- Падобныя напады ў Тайляндзе адбываюцца рэдка. У лютым 2020 году салдат арміі Тайлянда застрэліў свайго камандзіра, двух саслужыўцаў, пасьля чаго захапіў гандлёвы цэнтар, дзе забіў яшчэ 26 чалавек. Ён быў застрэлены паліцэйскім спэцназам.