Цяпер дзіця знаходзіцца ў рэанімацыі, піша «Ранак».
Надзвычайнае здарэньне адбылося ў Сьветлагорску на вуліцы Стэфаноўскага, 12 прыкладна ў 10:40. Паводле папярэдняй інфармацыі, трохгадовае дзіця выпала з 9 паверху.
Відавочцы кажуць, што адразу пасьля падзеньня малое маўчала, а затым пачало гучна плакаць. Дзіця забрала «хуткая». Пра яго стан і абставіны здарэньня інфармацыі пакуль няма.
Таксама відавочцы расказваюць, што маці хлопчыка выйшла на вуліцу, калі яго заносілі ў «хуткую».