«Затрыманы рэзыдэнт, грамадзянін Украіны, а таксама двое нашых грамадзян, якія ўступілі на шлях здрады і працавалі ў інтарэсах замежнай дзяржавы», — сьцьвярджае чыноўнік. Паводле яго, па факце шпіянажу і здрады дзяржаве распачалі крымінальную справу.
Тэртэль таксама паведаміў, што арыштаваны «былы вайсковец, падпалкоўнік», які нібыта працаваў на Службу бясьпекі Ўкраіны. У рамках гэтай справы ён згадаў нейкія сустрэчы, якія праводзіліся «ў тым ліку ў Адэсе, у іншых гарадах, на тэрыторыі трэціх дзяржаў».
Паводле слоў кіраўніка КДБ, у Беларусь «закідваецца вялікая колькасьць грамадзян Украіны, якія затрымліваюцца ў розных рэгіёнах краіны».
«Мы стараемся ў кожным выпадку ўнікнуць па-чалавечы. Бываюць такія моманты, калі, разабраўшыся, у рамках жэсту добрай волі мы дазваляем гэтым грамадзянам выбыць на тэрыторыю сумежнай дзяржавы», — заявіў Тэртэль.