Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З Польшчы высылаюць шасьцёх беларусаў — яны нелегальна працавалі на беларускую фірму


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Польскія памежнікі 19 кастрычніка выявілі на будоўлі жылых дамоў ва Ўроцлаве шасьцёх грамадзян Беларусі, якія працавалі там нелегальна, паведамляе памежная служба Польшчы.

Пяцёра зь іх выконвалі сталярныя работы, адзін быў прадстаўніком беларускай кампаніі, у якой іх нанялі.

Супрацоўнікі памежнай службы праверылі ў іх дакумэнты. Высьветлілася, што ўсе замежнікі працуюць у беларускай будаўнічай кампаніі ў Берасьцейскай вобласьці, але ніводзін зь іх перад пачаткам працы ня меў адпаведнага дазволу на працу або заявы аб допуску да працы ў раённай службе занятасьці. Беларусы не заключалі працоўных і грамадзянска-прававых дамоваў з наймальнікам.

На грамадзян Беларусі завялі адміністрацыйную вытворчасьць аб выдачы ім пастановаў пра абавязковы выезд з Польшчы. Іх беларускаму працадаўцу пагражае штраф памерам да 30 тысяч злотых (каля 6 тысяч даляраў).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG