Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На «Гродна Азоце» спынілі два цэхі


«Гродна Азот», архіўнае фота
«Гродна Азот», архіўнае фота

Увечары 21 кастрычніка на прадпрыемстве «Гродна Азот» спынілі працу двух цэхаў: аміяк-3 і карбамід-3.

На прадпрыемстве інфармавалі, што прымаюцца меры па аднаўленьні вытворчасьці, а таксама адсочваецца якасьць паветра.

Прыпыненьне цэху аміяк-3 тлумачаць «тэхналягічнымі прычынамі», а цэху карбамід-3 — «аптымізацыяй балянсу вытворчага працэсу».

«Пры правядзеньні прыпыначных і пускавых апэрацый у цэху аміяк-3 з мэтай утылізацыі гаручых рэчываў, якія ўваходзяць у склад тэхналягічнага газу, рэглямэнтам прадугледжана яго спальваньне на факельнай устаноўцы», — гаворыцца ў паведамленьні адміністрацыі прадпрыемства.

Пры гэтым, як сьцьвярджаецца, праводзіцца кантроль якасьці паветра на тэрыторыі і па пэрымэтры прадпрыемства, а таксама на мяжы санітарна-ахоўнай зоны з улікам напрамку ветру. Адміністрацыя «Гродна Азоту» заяўляе, што пагрозы гораду, экалёгіі, жыхарам і работнікам прадпрыемства няма.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG