«Пасьля разбору завалаў ратавальнікамі МНС у Ейску на месцы крушэньня самалёта знойдзены целы загінулых. Па стане на 6:00 18 кастрычніка ў выніку крушэньня 13 чалавек загінулі, у тым ліку трое дзяцей», — гаворыцца ў паведамленьні Міністэрства аховы здароўя ў Telegram.
19 чалавек атрымалі раненьні, чацьвярых зь іх даставілі на лячэньне ў Краснадарскую краявую лякарню, удакладніў памочнік міністра аховы здароўя РФ Аляксей Кузняцоў.
Прэс-служба МНС пацьвердзіла інфармацыю аб загінулых.
«Ратавальнікі завяршылі разбор завалаў. Падчас пошукава-выратавальных работ знойдзены целы 10 загінулых», — таксама паведамляе ведамства.
Паводле зьвестак МНС, 68 чалавек выратавалі, больш за 360 жыхароў эвакуавалі.
Як паведамлялася раней, сярод пацярпелых ёсьць дзьве цяжарныя жанчыны, сярод чацьвярых цяжка пацярпелых — двое дзяцей.
Увечары 18 кастрычніка ў Ейску пацярпеў крушэньне бамбавік Су-34. Самалёт упаў на дзевяціпавярховы дом, у якім узьнік моцны пажар, людзі выскоквалі з вокнаў. Мінабароны РФ назвала палёт вучэбна-трэнавальным і паведаміла, што ў самалёта загарэўся адзін з рухавікоў. Абодва пілёты катапультаваліся і выжылі. Па інфармацыі МНС, пажар адбыўся з-за разьліву паліва.