Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падлеткаў, якія патушылі агонь на брацкай магіле ў Горадні, паказальна арыштавалі ў актавай залі школы


Паказальны працэс над двума падлеткамі, якіх абвінавачваюць у злосным хуліганстве
Паказальны працэс над двума падлеткамі, якіх абвінавачваюць у злосным хуліганстве

У Горадні двое падлеткаў, 14 і 15 гадоў, залілі вадой Вечны агонь ля помніка савецкім салдатам і партызанам.

Свае дзеяньні яны зьнялі на відэа, якое пазьней выклалі ў інтэрнэт. На наступны дзень іх узялі пад варту на вачах у іншых школьнікаў. У сюжэце АНТ пад назвай «Цынізм на мяжы», падлеткаў называюць «антыгероямі нашага часу». Адзначаецца, што іх асобы ўдалося высьветліць праз гадзіну пасьля публікацыі відэа. Назаўтра абодвух затрымалі.

24 кастрычніка канваіры даставілі іх у кайданках у школу, у якой вучыцца адзін з падазраваных. У актавай зале навучальнай установы сілавікі правялі паказальны працэс аб выбары меры стрыманьня. На вачах аднаклясьнікаў падлеткам выставілі абвінавачаньне, узялі пад варту і вывезьлі ў ізалятар.

Начальнік Горадзенскага міжраённага аддзелу Сьледчага камітэту Аляксей Кашлей зазначыў, што супраць непаўналетніх завялі крымінальную справу за злоснае хуліганства (ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь). Школьнікам пагражае да 6 гадоў зьняволеньня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG