Выратавальныя работы працягваюцца, пад заваламі могуць знаходзіцца яшчэ дзясяткі гарнякоў, паведамляе міністар унутраных спраў Турэччыны Сулейман Сойлу.
Зьніклыя бязь вестак верагодна знаходзяцца пад заваламі ў дзьвюх штольнях на глыбіні ў 300 — 350 мэтраў. На гэты момант ратавальнікі змаглі дабрацца толькі да глыбіні 250 мэтраў, пакуль незразумела, ці ўдасца ім рушыць наперад далей.
Па зьвестках уладаў горада Амасра, амаль палову шахтараў ужо ўдалося эвакуяаваць. Жывымі з-пад завалам дасталі 11 чалавек, іх шпіталізавалі. Больш за 50 шахтараў змаглі выбрацца самі.
Выбух на шахце ў Амарэ адбыўся напярэдадні ўвечары. Спачатку паведамлялася, што прычына — дэфэкт трансфарматару. Пазьней афіцыйныя асобы заявілі, што ў шахце зь невядомых прычынаў узарваўся мэтан. Расьсьледаваньне працягваецца.