Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Двое расейцаў дабраліся на лодцы да Аляскі і папрасілі прытулку ў ЗША


Від на цэнтар гораду Ўналаска, Аляска. Архіўнае фота
Від на цэнтар гораду Ўналаска, Аляска. Архіўнае фота

Гэтаю інфармацыю пацьвердзілі 6 кастрычніка некалькі крыніц у адміністрацыі арктычнага штату, блізкага да расейскай мяжы.

«Двое расейскіх грамадзян прысталі да пляжу недалёка ад Гэмбэлу, пасёлку на амэрыканскім востраве Сьвятога Лаўрэна, разьмешчанага ў Бэрынгавым моры, прыкладна за 65 кілямэтраў ад расейскага ўзьбярэжжа, гаворыцца ў сумеснай заяве сэнатараў штату Аляска Лізы Муркоўскі і Дэна Салівана.

Двое расейцаў «падалі прашэньне аб наданьні прытулку ў Злучаных Штатах», адзначаецца ў заяве сэнатараў.

«Невялікі вадаплаў з двума грамадзянамі Расеі прыбыў да берагоў Аляскі ў аўторак», — пацьвердзіў прадстаўнік Міністэрства ўнутранай бясьпекі ў інтэрвію агенцтву AFP.

Справу разглядаюць «у адпаведнасьці з амэрыканскім іміграцыйным заканадаўствам», дадаў прадстаўнік ведамства.

Гэты інцыдэнт паказвае, што «расейскі народ ня хоча весьці пуцінскую агрэсіўную вайну супраць Украіны», заявіў сэнатар Дэн Саліван.

Рэспубліканец заклікаў фэдэральныя ўлады «падрыхтаваць плян разам зь Берагавой аховай на выпадак, калі яшчэ больш расейцаў прыбудуць у раён Бэрынгавай пратокі на Алясцы».

«Мы зьвязаліся з фэдэральнымі ўладамі і адміністрацыяй Гэмбэлу, каб высьветліць, хто гэтыя людзі», — дадала сэнатар-рэспубліканец Ліза Муркоўскі.

На яе думку, «гэтая сытуацыя падкрэсьлівае неабходнасьць узмацненьня бясьпекі ў амэрыканскай Арктыцы».

  • Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін 21 верасьня абвясьціў у Расеі мабілізацыю, назваўшы яе «частковай». Улады заявілі аб плянах набраць у войска 300 тысяч рэзэрвістаў, якія прайшлі службу і маюць досьвед удзелу ў баявых дзеяньнях. Гэтыя сьцьвярджэньні не ўпісаныя ў афіцыйным указе аб мабілізацыі, і зь першага дня яе правядзеньня з розных рэгіёнаў паступаюць паведамленьні аб парушэньні заяўленых абмежаваньняў. Паводле зьвестак некаторых расейскіх СМІ, на вайну з Украінай улады плянуюць мабілізаваць больш за мільён грамадзян.
  • Аб’ява аб мабілізацыі выклікала ў наступныя дні ажыятаж на сайтах авіякампаній — тысячы людзей імгненна скупілі ўсе авіябілеты ў замежныя аэрапорты, спрабуючы як мага хутчэй пакінуць Расею.
    У Эўропе магчымы прыём расейскіх дэзэрціраў у апошнія тыдні стаў палітычным пытаньнем, якое выклікала рознагалосьсі паміж краінамі-членамі ЭЗ.
  • У Эўропе магчымы прыём расійскіх дэзэрціраў у апошнія тыдні стаў палітычным пытаньнем, якое выклікала рознагалосьсі паміж краінамі-членамі ЭЗ.
  • Паколькі ў Расеі нарастае незадаволенасьць часта хаатычным працэсам мабілізацыі, расійскі прэзыдэнт у канцы верасьня прызнаў «неабходнасьць выпраўленьня памылак», папрасіўшы ваенкаматы «вярнуць дадому тых, хто быў прызваны без уважлівай прычыны».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG