Пра гэта піша партал CityDog.io.
Паведамляецца, што гэты самалёт мадэлі Embraer 195 першапачаткова ўзяла ў лізінг беларуская авіякампанія ў кампаніі па арэндзе самалётаў Nordic Aviation Capital. У Беларусь ён быў дастаўлены ў 2019 годзе. Затым у лістападзе 2021 году самалёт быў «выключаны для выкарыстаньня», да сакавіка 2022 году захоўваўся ў міжнародным аэрапорце Баку — і да ліпеня зноў быў у валоданьні Nordic Aviation Capital.
А ўжо з канца ліпеня 2022 году Embraer 195 узяла ў лізінг паўднёваафрыканская рэгіянальная авіякампанія Airlink. І толькі ў кастрычніку ён быў уведзены ў эксплюатацыю, паведамляе партал Planespotters.net.
Пры гэтым назву авіяперавозчыка на ім памянялі, а вось астатняе афармленьне пакінулі як ёсьць — беларускі васілёк так застаўся на хвасьце самалёта. Відаць, яшчэ не пасьпелі ўсё перарабіць.
Рэбрэндынг «Белавія» правяла ў 2016 годзе: менавіта тады авіякампанія паказала свой новы лягатып і славуты васілёк, які ўпрыгожвае самалёты кампаніі.